Хонаўскі сельсавет
Хо́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малое Хонава.
Хонаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Магілёўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Малое Хонава |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 21 ліпеня 1956, 4 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 22 ліпеня 1960, 6 красавіка 1973 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Коцінскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Коцін. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хонава, сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дасовіцкага сельсавета[1].
21 ліпеня 1956 года цэнтр Дасовіцкага сельсавета перанесены ў вёску Хонава, сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 22 ліпеня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Бокатаўскага сельсавета[2].
4 чэрвеня 1965 года цэнтр Бокатаўскага сельсавета перанесены ў вёску Малое Хонава, а сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі[3]. 4 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завадская Слабада, сельсавет перайменаваны ў Заводскаслабодскі[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.