Хорст Янсен (ням.: Horst Janssen; 14 лістапада 1929, Гамбург — 31 жніўня 1995, Гамбург) — нямецкі мастак і графік.

Хорст Янсен
Род дзейнасці мастак, графічны дызайнер, рысавальнік, графік, ілюстратар, літограф, фатограф
Дата нараджэння 14 лістапада 1929(1929-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1995(1995-08-31)[1][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Нарадзіўся ў няпоўнай сям’і, бацьку ніколі не бачыў. У дзяцінстве выхоўваўся ў дзеда ў Ольдэнбургу. У 1939 годзе дзед памёр ад туберкулёзу. У 1943 годзе пасля смерці ад туберкулёзу маці Хорст пераязджае да сваёй цёткі Ганны Янсен, сястры маці, якая працягнула яго выхаванне.

У 1946 годзе паступіў ў мастацкую школу ў Гамбургу. У 1947 годзе газета «Die Zeit» упершыню публікуе яго малюнкі. З 1948 года ён займаецца ілюстрацыяй літаратуры, цікавіцца ксілаграфіяй. У 1952 годзе атрымаў гамбургскую стыпендыю Ліхтварка.

З 1957 г. стварае шматлікія каляровыя гравюры, аб’яднаныя ў 47 графічных цыклаў з прыкладна 4 тысячамі аркушаў. Поспех і прызнанне дашлі да майстра ў 60-я гады XX стагоддзі. У 1964 годзе ён атрымлівае прэмію мастацтваў горада Дармштата, а ў 1965 годзе — прэмію Эдвіна Шарфа г. Гамбурга. У тым жа годзе адбылася вялікая выстава яго графікі ў Гановеры. Затым былі выставы ў Дармштаце, Берліне, Дзюсельдорфе, Гамбургу, Штутгарце, Мюнхене, Базелі.

Шматлікія выставы Х. Янсена адбыліся таксама і ў іншых краінах, за межамі Германіі — у Базелі (1966), Лондане (1970), Осла, Гётэбаргу і Цюрыху (1971), Нью-Ёрку (1974), Турыне (1975), Барселоне, Лугана і Кембрыджы (1976), Чыкага (1980), Новасібірску (1985), Амстэрдаме (2008). У 1982 годзе перасоўная выстава работ майстра была арганізавана ў Японіі, а ў 1983—1985 гады — у ЗША.

У 1968 годзе Х. Янсен атрымаў Вялікі прыз на 34-м Венецыянскім біенале, у 1975 годзе — прэміі Шылера ў Мангейме.

У лістападзе 2000 года ў Ольдэнбургу адкрыўся музей Хорста Янсена.

Зноскі

  1. а б Horst Janssen
  2. Horst Janssen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://zkm.de/en/person/horst-janssen Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Horst JanssenOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.