«Хор» (англ.: Glee — шматгалосы спеў; таксама вядомы як «Лузеры») — тэлесерыял з элементамі мюзіклу, драмы і камедыі, трансліраваны тэлеканалам Fox у Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе. У цэнтры сюжэту — школьны хор «Новыя гарызонты» (англ.: New Directions), створаны ў выдуманай сярэдняй школе Уільяма Макінлі ў Лайме, штат Агая[1]. Сюжэтныя лініі серыяла закранаюць узаемаадносіны паміж харыстамі, у ліку якіх восем галоўных герояў, кіраўніком хору і па сумяшчальніцтве выкладчыкам іспанскай мовы, а таксама ўладным трэнерам школьнай каманды падтрымкі, якая спрабуе зачыніць хор[2].

Хор
англ.: Glee
Лагатып серыяла «Хор»
Жанр мюзікл
камедыя
драма
Стваральнік Раян Мёрфі
Брэд Фэлчак
Іэн Брэнан
Сцэнарыст Раян Мёрфі
Брэд Фэлчак
Іэн Брэнан
Рэжысёр
У ролях Дыяна Агран
Крыс Колфер
Джэйн Лінч
Джэйма Мейс
Кевін Макхейл
Лія Мішэль
Коры Мантейт
Хізер Морыс
Мэцью Морысан
Майк О`Мэлі
Эмбер Райлі
Ная Рывера
Марк Салінг
Джэна Ашковіц
Дарэн Крыс
Кампазітар
Краіна  ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Колькасць серый 121 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Ryan Murphy[d], Brad Falchuk[d], Dante Di Loreto[d], Ian Brennan[d], Russel Friend[d], Garrett Lerner[d] і Bradley Buecker[d]
Прадзюсар Алексіс Браян Вудал
Майкл Новік
Кенет Сільверстэйн
Дантэ Дзі Ларэта
Аператар
Працягласць серыі 42—48 хвіл.
56 хвіл. (сезон 2 эпізод 18)
Студыя 20th Century Fox і 20th Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Сцяг ЗША Fox
Сцяг Расіі ТНТ (сезон 1)
На экранах 19 мая 2009 — цяперашні час
Фармат відэа 1080p (HDTV)
Спасылкі
fox.com/glee
IMDb ID 1327801
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Раян Мэрфі, Брэд Фэлчак і Іэн Брэнан. Пілотны эпізод быў паказаны 19 мая 2009 года, адразу пасля фіналу шоу American Idol[3]. Другі эпізод выйшаў 9 верасня 2009 года, а апошні эпізод першага сезону — 9 чэрвеня 2010 года. Другі сезон трансліраваўся з 21 верасня 2010 па 24 мая 2011 года, а трансляцыя трэцяга стартавала з 20 верасня 2011 года. Падбор акцёраў праводзіўся на падставе ўзроўня вакальных і акцёрскіх здольнасцей з прычыны асаблівасцей шоу, якія робяць яго блізкім да мюзіклу. Кампазіцыі, выкананыя ў серыяле, набылі папулярнасць. Увогуле было прададзена больш 21 млн копій сінглаў і 9 млн альбомаў[4]; 80 выпушчаных кампазіцый і 156 сінглаў займалі месцы ў чарце Billboard Hot 100, што з’яўляецца найвышэйшым вынікам з часоў The Beatles і Элвіса Прэслі[5][6]

Серыял атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў, быў намінаваны на дзевятнаццаць прэмій «Эмі», чатыры прэміі «Залаты глобус», шэсць «Спадарожнікавых узнагарод» і пяцьдзясят сем іншых намінацый. «Хор» двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы тэлесерыял — камедыя ці мюзікл» — у 2010 і 2011 гадах[7]; у 2010 годзе акцёр Крыс Колфер быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка»[8]. Актрыса Джэйн Лінч атрымала ўзнагароду «Эмі» як «Лепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле»[8], Ніл Патрык Харыс — як «Лепшы запрошаны акцёр у камедыйным серыяле»[9], а ў 2011 годзе — Гвінет Пэлтрау як «Лепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле»[10].

Сюжэт правіць

Одзін з галоўных герояў Уіл Шустэр, настаўнік іспанскага, пачынае арганізоўваць хор, які займаецца пастаноўкай мюзіклаў. Спачатку калектыў прыцягвае студэнтаў, якія падвяргаюцца здзекаванням з боку аднакласнікаў. Шустэр раскручвае хор, і да яго далучаюцца іншыя ўдзельнікі, якія ўжо не маюць праблем у адносінах з аднагодкамі. Паступова становячыся камандай, харысты знаходзяць упэўненасць у сабе і выпрацоўваюць імунітэт супраць стэрэатыпнай каставай школьнай сістэмы, якая падзяляе навучэнцаў на «папулярных» і «няўдачнікаў».

Зноскі

  1. Kelly, Mike. 'Glee' series set in a Lima high school has Toledo connection too (англ.)(недаступная спасылка). The Blade. The Toledo Times (17 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 4 верасня 2011.
  2. Alessandra Stanley. Motley Crew of School Misfits Sings, and Annoys the Cool Kids (англ.). NY Times (18 мая 2009). Праверана 8 верасня 2011.
  3. Fox Broadcasting Company (5 марта 2009). Fox Holds "Glee" Tryouts After "American Idol" Tuesday, May 19 – New One-Hour Musical Comedy Series to Preview Post-American Idol. Прэс-рэліз. Праверана 5 верасня 2011. Архівавана 22 кастрычніка 2013. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013. Праверана 29 лістапада 2011.
  4. Exclusive: Inside the Hot Business of 'Glee' (англ.). The Hollywood Reporter. Lori Burgess (25 студзеня 2011). Праверана 5 верасня 2011.
  5. Trust, Gary. Best Of 2009: By-The-Numbers (англ.). Billboard (29 декабря 2009). Праверана 5 верасня 2011.
  6. Trust, Gary. Weekly Chart Notes: Rihanna, Gwyneth Paltrow, the Beatles (англ.). Billboard. Prometheus Global Media (24 ноября 2010). Праверана 5 верасня 2011.
  7. Nominations & Winners (англ.)(недаступная спасылка). Golden Globes. Hollywood Foreign Press Association. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2012. Праверана 7 верасня 2011.
  8. а б Nominations & Winners: 2010 (англ.)(недаступная спасылка). Golden Globes. Hollywood Foreign Press Association. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 7 верасня 2011.
  9. Glee (англ.). Academy of Television Arts and Sciences. Праверана 7 верасня 2011.
  10. ofia M. Fernandez, Stacey Wilson. Emmys 2011: 'Glee's' Gwyneth Paltrow Wins Best Guest Actress in a Comedy Series (англ.). HollywoodReporter (10 верасня 2011). Праверана 16 верасня 2011.

Спасылкі правіць