Хосні Мубарак

Махамад Хосні Саід Мубарак (араб. محمد حسني سيد مبارك‎‎, 4 мая 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020, Каір, Егіпет) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.

Хосні Мубарак
араб. حسني مبارك‎‎
Hosni Mubarak ritratto.jpg
Сцяг4-ы Прэзідэнт Егіпта
14 кастрычніка 1981 — 11 лютага 2011
Кіраўнік урада Ахмед Шафік
Віцэ-прэзідэнт Амар Сулейман (у 2011)[1]
Папярэднік Анвар Садат
Суфі Хасан Абу Талеб (в. а.)
Пераемнік Махамед Хусейн Тантаві (в. а.)
Мухамед Мурсі
Сцяг49-ы Прэм'ер-міністр Егіпта
7 кастрычніка 1981 — 2 студзеня 1982
Папярэднік Анвар Садат
Пераемнік Ахмад Фуад Махі ад-Дзін
Сцяг15-ы Віцэ-прэзідэнт Егіпта
16 красавіка 1975 — 14 кастрычніка 1981
Прэзідэнт Анвар Садат
Папярэднік Хусейн эль-Шафей
Пераемнік Амар Сулейман
Нараджэнне 4 мая 1928(1928-05-04) (95 гадоў)
Кафр-эль-Мусайлах, Каралеўства Егіпет
Смерць 25 лютага 2020(2020-02-25)[2][3][…] (91 год)
Месца пахавання
Бацька ас-Саід Ібрахім Мубарак
Жонка Сюзана Мубарак
Дзеці сыны: Алаа і Гамаль
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Партыя Нацыянальна-дэмакратычная партыя Егіпта
Адукацыя Егіпецкая ваенная акадэмія
Прафесія ваенны
Дзейнасць палітык, лётчык, ваенны
Аўтограф Hosni Mubarak Signature.svg
Гады службы 19542011
Род войскаў Egyptian Air Force[d]
Званне маршал авіяцыі[d]
Бітвы
Узнагароды
Ордэн «Каралі Ніла»
Вялікая стужка ордэна Рэспублікі
Кавалер Вялікай стужкі егіпецкага ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
AltynKiran 1.png Ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія
Кавалер ордэна Слана
Ордэн Нацыянальнага сцяга 1 ступені
Вялікі крыж Ордэны Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Кавалер ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Іспанія
Спецыяльны клас ордэна Добрай Надзеі (ПАР)
Кавалер ордэна Серафімаў
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.

На чале дзяржавыПравіць

Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.

Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.

Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.

Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.

Пасля адстаўкіПравіць

Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).