Храм Юпітэра (Спліт)
Юпітэраў храм (харв.: Jupiterov hram) — захаваны рымскі храм, частка палаца ў Спліце, аб'ект Сусветнай спадчыны.
Храм быў пабудаваны ў 295—305 гг. н. э. імператарам Дыяклетыянам і прысвечаны Юпітэру. Уваход у храм упрыгожвалі два сфінксы, зробленыя па спецыяльным заказе. Будынак быў размешчаны ў заходняй частцы комплексу побач з перыстылем. У 305 годзе Дыяклетыян пакінуў пасаду імператара і будаўніцтва храма было спынена.
Пазней, з прыходам хрысціянства ў Далматыю, храм быў ператвораны ў баптыстэрый, а крыпта атрымала імя Святога Фамы. У XI стагоддзі была ўзведзена званіца, разабраная ў 1840-х гг. Унутры храма знаходзяцца грабніцы, дзе былі пахаваныя мясцовыя архіепіскапы Іаан і Лаўр (Лоўра); таксама захавалася статуя Святога Іаана.[1]
Зноскі
- ↑ Temple of Jupiter (Baptistry) — Split Attractions Архівавана 7 жніўня 2009.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм Юпітэра (Спліт)
- Роберт Адам Ruins of the Palace of the Emperor Diocletian at Spalatro in Dalmatia
- Historical Complex of Split with the Palace of Diocletian