Храстковыя ганоіды

Храстковыя ганоіды (Chondrostei) — падклас прамянёвапёрых рыб[1][2].

Храстковыя ганоіды

Acipenser medirostris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrostei Müller, 1844


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161062
NCBI  32440
EOL  2775729
FW  92049

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 3—5 см (выкапнёвыя) да некалькіх метраў. Захавалі многія старажытныя адзнакі. Маецца хорда, адсутнічаюць целы пазванкоў. Чэрап у значнай ступені храстковы, добра развітыя накладныя косткі чэрапа. Шчэлепы свабодна размяшчаюцца ў асаблівым паглыбленні пад жабернай накрыўкай. Шэраг відаў мае на галаве пырскальную адтуліну. Вонкавае покрыва цела ўтварае луска з цвёрдым блішчастым слоем эмалепадобнага рэчыва ганаіна, пераважна рамбічная, часта скура пакрыта касцянымі шчыткамі, а часам застаецца зусім голай. Хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны). Плавальны пузыр звычайна ячэісты, ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус.

Пашырэнне

правіць

Выкапнёвыя формы вядомыя з канца сілурыйскага перыяду. Астанкі драпежнай рыбы Andreolepis hedei з атряду Palaeonisciformes, знойдзеныя ў Расіі, Швецыі і Эстоніі, маюць узрост 420 млн гадоў[3]. Узніклі Chondrostei у рэках Лаўразіі, якія ўпадалі ў акіян Тэціс. Сучасныя групы храшчовакасцявых рыб паходзяць ад Palaeonisciformes.

Адрозніваецца 2 сучасныя атрады:

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і і трапічнай Афрыцы (мнагапёрападобныя). Найбольш вядомыя асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы, весланосы, панцырнікі.

Зноскі

правіць
  1. Богуцкая Н. Г., Насека А. М. Каталог бесчелюстных и рыб пресных и солоноватых вод России с номенклатурными и таксономическими комментариями. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2004. — С. 22. — 389 с. — ISBN 5-87317-177-7
  2. Класіфікацыя Chondrostei на сайце ITIS (англ.)
  3. The Paleobiology Database: Andreolepis hedei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 6 кастрычніка 2014.

Літаратура

правіць