Хрол і Лаўр — конскае свята
Хрол і Лаўр — конскае свята — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 18 (31) жніўня. Заступнікі коней Флор і Лаўр не загадваюць у гэты дзень у полі араць.
Хрол і Лаўр — конскае свята | |
---|---|
Флор, Лаўр і архангел Міхаіл | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты |
Значэнне | канчатак палявых работ, адпачынак і ўвага коням |
Адзначаецца | праваслаўнымі хрысціянамі, славянамі |
Дата | 18 (31) жніўня |
Святкаванне | конныя спаборніцтвы паміж вёскамі |
Іншыя назвы дня правіць
Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты, Варавіты дзень, Рабiнавая ноч, Гарабінава ноч, Храл і Ягор’е.
Славянскія звычаі правіць
У гэты дзень коням надавалі асаблівую ўвагу: на іх не працавалі, не запрагалі іх, не путалі. Жанчыны пяклі аладкі і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў.
Здаралася, што жанчынам нельга было ткаць. «На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць», — казалі беларусы на Смаленшчыне.
Прымаўкі і прыкметы правіць
На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць. Флор і Лавер — канчай пасеў жыта (рус.).
Гл. таксама правіць
Зноскі
Спасылкі правіць
- 31 жніўня — Флор і Лаўр, Хрол і Лаўр // Радзіма мая — Беларусь
- Флор и Лавр (Храл и Егорье) Архівавана 3 верасня 2014. // Филологический факультет БГУ