Адкрыць галоўнае меню

Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі

Тытульны аркуш хронікі

«Хро́ніка по́льская, літо́ўская, жамо́йцкая і ўсяе́ Русі́» (польск.: «Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi») — помнік польскай гістарыяграфіі XVI ст., найбольш вядомая праца, складзеная Мацея Стрыйкоўскага ў 1570-я гг[1]. Упершыню апублікавана на лацінскай мове ў Краляўцы (сучасны г. Калінінград) у 1582 годзе[1][2]. Гэта першая друкаваная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.

АпісаннеПравіць

Хроніка прысвечана каралю Стэфану Баторыю, віленскаму біскупу Радзівілу, сынам Юрыя Алелькавіча. Твор складаецца з пяці частак: рыфмаванай аўтабіяграфіі Стрыйкоўскага, прадмовы са зваротам да шляхты, самой Хронікі (25 кніг, падзеленых на главы), спіса памылак друку, рэестра ўласных імёнаў[2].

«Хроніка…» вылучаецца шырынёю ахопу падзей (ад біблейскіх часоў да 1580 года ўключна)[1]. Стрыйкоўскі паўстае ў хроніцы не ў якасці сярэднявечнага кампілятара, а як даследчык. Гэта відавочна ў шырокім выкарыстанні аўтарам гістарычных крыніцаў — прац антычных гісторыкаў Герадота, Ціта Лівія, Клаўдзія Пталамея, Страбона, польскіх храністаў Я. Длугаша, Мехавіты, М. Кромера, М. Бельскага, крыжацкага храніста П. Дусбурга, «Аповесці мінулых гадоў», беларуска-літоўскіх летапісаў і інш[2]. дакументаў з архіваў сваіх апекуноў — магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў[3].

 
Аркуш Хронікі

Стрыйкоўскі апісвае палітычную гісторыю Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і Русі, закранае праблемы этнагенезу славян, сцвярджае адзінства іх паходжання, высока ацэньвае гістарычнае мінулае ўсходне-славянскіх народаў і літоўцаў, услаўляе іх гераічныя справы[1].

Стрыйкоўскі вельмі падрабязна раскрывае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад Палемона да Стафана Баторыя[1][2], пераважна паводле «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца, што былі вядомы аўтару ў 15 спісах і выкарыстаны ім добрасумленна, але некрытычна; мае шмат недакладнасцей і адвольнасцей[1], часам змяшчае фантастычныя звесткі[2].

Аўтар імкнуўся аб'яднаць два гістарычныя міфы шляхты Рэчы Паспалітай: польскі «сармацкі» (аб паходжанні шляхты ад сарматаў) і літоўскі «рымскі» (аб прыбыццё жамойцкай шляхты з Рыма). Сумяшчэнне адбылося наступным чынам: на думку аўтара, група шляхты, якая прыбыла з Рыма, сустрэлася з мясцовым сармацкім насельніцтвам і была ім асімілявана[3].

Характарызуючы вялікіх князёў літоўскіх, Стрыйкоўскі не згадзіўся з польскімі храністамі аб «нізкім» паходжанні Гедыміна (конюх Віценя). Дарэчы, гэта пазіцыя была характэрна для лівонскіх хроністаў. Таксама ён сцвярджаў, што ў Альгерда былі дзве жонкі: віцебская княжна Марыя і цвярская Ульяна. Грунтоўна падаецца аналіз знешнепалітычных акцый Вялікага Княства Літоўскага[2].

«Хроніка…» змяшчае звесткі па гісторыі беларускай культуры, пра помнікі археалогіі, архітэктуры, жывапісу Беларусі эпохі Сярэднявечча[1].

Характэрная асаблівасць помніка — наяўнасць значнай колькасці вершаваных уставак пра асобныя падзеі батальнай тэматыкі — пра бітвы з татарамі пад Клецкам у 1506 годзе, з маскоўскімі войскамі пад Оршай у 1514, пад Улай у 1564 і інш.[1][2], а таксама аўтарскія прысвячэнні розным беларуска-літоўскім мецэнатам[1].

Падзеі ў творы асветлены з агульнадзяржаўнай і шляхецкіх пазіцый[1], С. А. Падокшын і А. А. Семянчук лічаць хроніку ўзорам шляхецкай гісторыі, а М. І. Ермаловіч называў Стрыйкоўскага «свядомым фальсіфікатарам(руск.) бел.» на карысць М. Гедройца[2]. Твор адметны «літоўскім» патрыятызмам[2], паэтызацыяй і гераізацыяй мінулага беларускага і літоўската народаў[1], прыхільнасцю да дынастыі Ягелонаў[2].

Сваім кампіляцыйным характарам, асаблівасцямі выкладу і жанравай формы «Хроніка…» нагадвае летапісны звод, апрацаваны пад белетрыстычную гістарычную аповесць. Яна карысталася вялікай папулярнасцю і аўтарытэтам на Беларусі, Украіне і Літве, была добра вядома ў Расіі, дзе неаднаразова перакладалася[1].

УплыўПравіць

Паслужыла непасрэднай крыніцай «Хронікі Польшчы» І. Бельскага, апошняй (1611) рэдакцыі «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А. Гваньіні, «Палінодыі» З. Капысценскага, «Сінопсіса» І. Гізеля, гістарычных прац В. М. Тацішчава, Т. Нарбута, твораў іншых польскіх, украінскіх, расійскіх, літоўскіх храністаў і гісторыкаў[1].

На беларускую мову перакладзена ў канцы XVI ст. — пачатку XVII ст., лягла ў аснову «Хронікі літоўскай і жамойцкай», 2-й і 3-й частак беларуска-ўкраінскага хранографа «Вялікая хроніка»[1].

Цікавыя фактыПравіць

Зноскі