Хрушч (карная аперацыя, 1943)

Аперацыя «Хрушч» (ням.: Unternehmen «Maikäfer») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Клічаўскай партызанскай зоны.

Аперацыя «Хрушч»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 317 мая 1943
Месца Клічаўская партызанская зона Беларускай ССР
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:
Камандуючыя
генерал-лейтэнант Р. Пільц[uk]

Другая аперацыя праводзілася з 3 да 17 мая 1943 года сіламі 2-га грэнадзёрскага самакатнага і 635-га вучэбна-палявога палкоў, 13-га паліцэйскага палка і 3 эскадронаў 600-га палка з прыдадзенымі ім авіяцыйнымі, танкавымі, артылерыйскімі і іншымі падраздзяленнямі, накіраванымі камандаваннем нямецкай групы армій «Цэнтр».

Нямецкія падраздзяленні канцэнтраваным наступленнем з раёнаў Магілёва, Бялыніч, Беразіно і Кіраўска імкнуліся заблакіраваць партызанскія брыгады Клічаўскай партызанскай зоны ва Усакінскім лесе, а потым знішчыць, забяспечыўшы за сабою кантроль над шашой Бабруйск—Магілёў і чыгункай Асіповічы—Магілёў.

4 мая кальцо блакады замкнулася, на партызанскія лагеры абрушыўся шквал артылерыйскага і мінамётнага агню. Немцы разлічвалі завяршыць аперацыю за 5 дзён, але ў 1-ы дзень наступлення сустрэлі ўпартае супраціўленне 1-й, 2-й, 4-й, 5-й Клічаўскіх, 3-й Бярэзінскай і 6-й Магілёўскай партызанскіх брыгад, якія апынуліся ў блакадзе. Упартымі сустрэчнымі баямі, імкнучыся прарваць блакаду, партызаны вымусілі праціўніка змяніць тактыку: ён пачаў акопвацца, абсталяваў агнявыя кропкі, хады зносін паміж 3 радамі траншэй. Блакаднае кальцо ўзмацнялася танкамі і бронемашынамі.

Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б партызанскія брыгады разгрупаваліся па ўсёй лініі акружэння, пакінулі ў лагерах і закапалі ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. 5 мая немцы пачалі масіраваны абстрэл лесу, авіяцыя наносіла бомбавыя ўдары, скідвала касеты з запальнымі бомбамі і бочкі з лёгкаўзгаральнай вадкасцю. Пачаліся лясныя пажары.

Першымі прарвалі блакаду ў ноч на 6 мая 1-я і 2-я Клічаўскія партызанскія брыгады, якія знішчылі на ўчастку прарыву артылерыйскія і мінамётныя батарэі, 2 бронемашыны і роту праціўніка. 3-я Бярэзінская партызанская брыгада выйшла ў раён в. Вялікае Махавое. Астатнія брыгады разгрупаваліся і выходзілі невялікімі групамі.

Ва Усакінскім лесе нямецкія падраздзяленні ўчынілі крывавую расправу над знойдзенымі ў лясных шпіталях параненымі: 209 з іх было забіта або прапала без звестак (87 параненых партызаны вынеслі на руках з зоны). У баях партызаны знішчылі да 400 салдат, афіцэраў і паліцэйскіх, у т.л. у гарнізонах Бялыніч і Быхава, якія былі разгромлены, і апорных пунктах паблізу Магілёва.

17 мая нямецкае камандаванне групы армій «Цэнтр» спыніла аперацыю. Партызанскім брыгадам атрымалася вярнуцца на месцы сваёй дыслакацыі. Камандуючы 203-й ахоўнай дывізіі генерал-лейтэнант Р. Пільц[uk] вымушаны быў прызнаць, што адваяваную дарогу Мінск—Магілёў зноў давялося аддаць пад кантроль партызан, якія моцна яе разбурылі.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць