Хрыса
Хры́са[1] (трансліт.: Chrysa, руск.: Хрисо), часам Хры́сы[1] або Хрысо[2] — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Чорнае (Хрыскае) і ракі Дарагабуж. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета.
Вёска
Хрыса
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьУ летапісах згадваецца рака Хрыса ў Здзітаўскай пушчы[3][4], якая, відаць, дала назву населенаму пункту.
Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Хрыса паходзіць ад імя Хрыстафор, яго варыянтаў або вытворных прозвішчаў[5].
Гісторыя
правіцьПаселішча ўпершыню згадваецца ў 1559 годзе пад назвай Хрысіца, ва ўладанні Валахоўскай каля Здзітаўскай пушчы[2], адносілася да маёнтка Здзітаў. У дакументах сустракаліся назвы: Хрысіца, Хрыса, Хрысы (старабеларускай мовай: Хрисица, Хрысица, Хриса, Хрисы)[6]. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года ўваходзіла ў Слонімскі павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVIII стагоддзя ў складзе маёнтка Здзітава, дзяржаўная ўласнасць[7].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя дзяржаўная вёска[8]. На карце 1860 года абазначаны фальварак і вёска на 24 двары[9]. Пасля 1861 года ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі царкоўна-прыходская школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом.
У Першую сусветную вайну з 1915 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на землі прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, нямецкія акупацыйныя войскі дазвалялі тут дзейнасць органаў Украінскай дзяржавы[10]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, на кароткі час у другой палове студзеня 1919 года занята Чырвонай Арміяй, пазней пад кантролем войскаў Польшчы. У ліпені 1920 года на кароткі час занята бальшавікамі, уключана ў межы паўторна абвешчанай Беларускай ССР. З жніўня 1920 года пад кантролем Польшчы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя юрыдычна адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Уваходзіла ў склад гміны Пескі Косаўскага павета Палескага ваяводства.
У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР, у складзе Альшэўскага сельсавета. З пачатку ліпеня 1941 года да сярэдзіны ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельсавеце (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым савеце). З 22 студзеня 1963 года ў Здзітаўскім сельсавеце. З 7 кастрычніка 1968 года зноў у складзе Белаазёрскага пасялковага савета. З 15 сакавіка 1971 года да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[11][12].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 106 двароў, 682 жыхары
- 1905 год — 736 жыхароў
- 1924 год — 141 будынак, 788 жыхароў
- 1940 год — 188 двароў, 1050 жыхароў
- 1959 год — 141 двор, 717 жыхароў
- 1970 год — 1354 жыхары
- 2009 год — 519 жыхароў
- 2019 год — 354 жыхары[13]
Крыніцы
правіць- ↑ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б ГВБ 2006, с. 211.
- ↑ Виленская археографическая комиссия. Алфавитный указатель к актовой книге, изданной Виленскою археографическою комиссиею в 1867 году: Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском Григория Богдановича Воловича, а также собрание привилегий, данных дворянам и священникам Пинского повета / личный состав комиссии: Я. Ф. Головацкий (председатель) и др.. — Типография А. Г. Сыркина, 1873. — 138 с.
- ↑ Григорий Богданович Волович. Ревизия пущ и переходов звѣриных в бывшем Великом Княжествѣ Литовском с присовокуплением грамот и привилегий на входы в пущи и на земли, составленныя Старостою Мстибоговским Григорием Богдановичем Воловичем в 1559 году. — изданы Виленскою Археографическою коммиссиею, 1867. — 380 с.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 395
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 240.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 333.
- ↑ Дапаможнік (недаступная спасылка). helper.archonline.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 19 лютага 2025.
- ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.1 - Пескаўскі сельскі савет, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць . retromap.ru. Праверана 19 лютага 2025.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 19 лютага 2025.
Літаратура
правіць- Хрысы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 211. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Chryssa, pow. słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 329.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрыса
- Department of Defense. Defense Intelligence Agency. Photographic Products and Technical Services Division. Coverage Information Branch. Хрыса на нямецкім аэрафотаздымку часоў Другой сусветнай вайны = TUGX 340C SK, Exposure 487. — (Records of the Defense Intelligence Agency).