Хрыстос прызямліўся ў Гародні (фільм)
«Хрысто́с прызямлі́ўся ў Гаро́дні» або «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зняты ў 1967 і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнарый фільма быў асновай для рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Хрыстос прызямліўся ў Гародні | |
---|---|
руск.: Житие и вознесение Юрася Братчика | |
Жанр | прыгодніцкі фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў, Сяргей Канстанцінавіч Скварцоў |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | «Беларусьфільм» |
Працягласць | 1 гадзіна 22 хвіліны |
Краіна | |
Мова | руская, беларуская |
Год | 1967 (адноўлены ў 1989) |
IMDb | ID 0258330 |
Толькі ў 1989 годзе фільм адноўлены і паказаны публічна.
Сюжэт
правіцьУ старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў акцёр-сатырык Юрась Братчык з’яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзенні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Збегшы ад кардынала, Юрась з сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разбіваюць і татараў, і войска кардынала.
Зноскі
Спасылкі
правіць- «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)