Хрысціянская візія

Рабочая група Каардынацыйнай рады Беларусі

Хрысціянская візія ― рабочая група беларускіх хрысціян па пераадоленні палітычнага крызісу Беларусі з 2020 года. Вакол групы «Хрысціянская візія» сканцэнтравалася грамадская дзейнасць беларускіх хрысціян ва ўмовах палітычных рэпрэсій і ўнутрыцаркоўнага ціску з 2020 года; патэнцыял групы вырас праз эміграцыю хрысціянскіх актывістаў, большасць яе сяброў цяпер знаходзіцца за мяжой[1]. Група ставіць мэтай ініцыяванне і садзеянне сумеснай дзейнасці хрысціян для дасягнення мэт Рады: пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння грамадскай згоды.

Хрысціянская візія
Тып грамадскае аб’яднанне
Год заснавання 9 верасня 2020
Ключавыя фігуры Наталля Васілевіч
Сфера дзейнасці хрысціянскае асвятленне палітычнага крызісу ў Беларусі пасля 2020 года
Вэб-сайт belarus2020.churchby.info

Статус і склад

правіць

Група «Хрысціянская візія» была створана 9 верасня 2020 г. як рабочая група Каардынацыйнай рады Беларусі і з’яўляецца нефармальным міжканфесійным аб’яднаннем, да якога могуць далучацца сябры Каардынацыйнай рады. Заяву пра стварэнне групы спачатку падпісалі 24 свецкія вернікі і святары ўсіх асноўных канфесій краіны.[2][3]

Дзейнасць

правіць

«Хрысціянская візія» адсочвае і надае галоснасці фактам пераследу веруючых у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах[4], і парушэнню іх правоў у месцах зняволення.[5][6] Факты абагульваюцца ў маніторынгу на англійскай і рускай мовах.[7] Яны прыцягнулі ўвагу айчынных і міжнародных СМІ.[8][9] На маніторынгавыя даследаванні групы спасылаецца ў сваіх справаздачах па стане рэлігіі ў Беларусі Дзярждэпартамент ЗША.[10]

Група мабілізуе свецкіх вернікаў і духавенства на выказванні і акцыі асуджэння гвалту, у падтрымку аднаўлення законнасці і вызвалення палітзняволеных, і асвятляе іх дзейнасць.

Заахвочвае тэолагаў, святароў і іншых людзей і арганізацыі ў Беларусі і замежжы да багаслоўскага асэнсавання пратэстаў і рэпрэсій. Беспрэцэдэнтным прыкладам такой рэфлексіі стаў ліст Святланы Ціханоўскай Папу Францішку ў адказ на яго энцыкліку.[11]

Ініцыюе і ўдзельнічае ― у Беларусі і за мяжой ― у кампаніях у падтрымку палітзняволеных, пераследаваных веруючых і царкоўных супольнасцяў у Беларусі.[12]

24 лютага 2022 года група зрабіла заяву з нагоды расійскага ўварвання ва Украіну, у якой асудзіла агрэсію і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нападу, выказала салідарнасць з украінскім народам і заклікала беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у вайне.[13]. З таго часу група таксама занялася даследаваннем антываенных хрысціянскіх ініцыятыў у Расіі, маніторынгам пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю. У выніку з’явілася ініцыятыва «Хрысціяне супраць вайны».

Вядзе вебсайт, каналы ў Тэлеграме і ў іншых сацыяльных сетках.[14]

У верасні 2023 года Telegram-канал групы быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам па рашэнні суда Лідскага раёна[15].

У кастрычніку 2023 года прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі Instagram-, Facebook і Twitter-акаўнт групы па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна горада Віцебска.

Субпраект «Хрысціяне супраць вайны»

правіць

«Хрысціяне супраць вайны» з'явіліся як ініцыятыва спачатку як медыягрупа, якая аналізуе рэакцыю хрысціянскіх абшчын Расіі, Украіны, Беларусі і іншых суседніх краін на ўварванне Расіі ва Украіну.

Удзельнікі групы вывучалі спосабы супраціўлення хрысціян у Расіі ваенным дзеянням; рэлігійную прапаганду, якая выкарыстоўваецца для апраўдання агрэсіі; структурныя змены ў канфесійным ландшафце Расіі і Украіны на фоне ваенных дзеянняў і многае іншае.

Такім чынам да дзейнасці ініцыятывы далучыліся хрысціяне не толькі з Беларусі, а і з Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, Іспаніі і іншых краін.

Паколькі неўзабаве пасля пачатку ваенных дзеянняў пачаліся рэпрэсіўныя практыкі ў адносінах да грамадзян, якія выказвалі нязгоду з дзеяннямі расійскіх войск, група занялася праваабарончай дзейнасцю: у прыватнасці, маніторынгам выпадкаў пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю, а таксама арганізацыяй дапамогі ім.

Да вынікаў даследаванняў ініцыятывы звяртаюцца расійскія[16] і заходнія[17][18] праваабарончыя і міжцаркоўныя арганізацыі, а таксама вучоныя ў сваіх артыкулах[19][20][21].

На іх дзейнасць спасылаюцца заходнія медыя[22][23]. Таксама маніторынгі выкарыстоўваюцца расійскімі незалежнымі СМІ для ацэнкі рэпрэсіўных практык у Расіі ў дачыненні да вернікаў, якія займаюць антываенную пазіцыю[24][25][26][27].

Асноўныя вынікі даследчай дзейнасці ініцыятывы — гэта маніторынгавыя спісы:

  • пераследу хрысціян з боку рэлігійных арганізацый і ўладаў за антываенную пазіцыю або падтрымку Украіны ў абароне ад агрэсіі[28];
  • загінуўшых падчас вайны свяшчэннаслужыцеляў і царкоўнаслужыцеляў хрысціянскіх цэркваў Украіны[29];
  • святароў РПЦ, якія ўдзельнічаюць у якасці капеланаў ва Узброеных сілах РФ[30];
  • свядомых адмоўнікаў ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення ва Украіне[31].

Зноскі

  1. Васілевіч, Наталля. Белорусские христианские реакции против российского вторжения в Украину (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі (11 сакавіка 2022).
  2. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Заява рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Царква і палітычны крызіс у Беларусі (11 верасня 2020).
  3. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Рабочая группа “Христианское видение” (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі (9 верасня 2020).
  4. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу гибели в Шкловской колонии политического заключенного Витольда Ашурка (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (22 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  5. Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу невозможности подписки на “Каталіцкі веснік” в тюрьме №4 г. Могилева (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (31 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  6. Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу недопуска священников к политическим заключенным Павлу Северинцу, Ирене Бернацкой и Ольге Золотарь (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (4 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  7. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”. Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси (ОБНОВЛЯЕТСЯ). Царква і палітычны крызіс у Беларусі.
  8. Jonathan Luxmoore. Closed trial, death in prison: Belarus increases pressure on opposition(нявызн.). Crux (26 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  9. Jonathan Luxmoore. Belarus Catholic officials silent, but some Catholics show support quietly(нявызн.). Crux (13 красавіка 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  10. Міжнародная справаздача аб свабодзе веравызнання ў Рэспубліцы Беларусь за 2022 год(нявызн.). U.S. Mission Belarus (9 жніўня 2023). Праверана 27 жніўня 2024.
  11. Святлана Ціханоўская. Ліст Святланы Ціханоўскай Святому Айцу Францішку. Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая група Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” (4 снежня 2020).
  12. Молитва за Беларусь: как это было и что это такое (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение» (6 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  13. Хрысціянская візія. Заява групы «Хрысціянская візія» наконт ваеннай агрэсіі супраць брацкай Украіны і ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў ёй . Царква і палітычны крызіс у Беларусі (24 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  14. Хрысціянская візія (недаступная спасылка). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Рабочая группа Координационного Совета «Христианское видение». Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  15. Телеграм-канал «Хрысціянская Візія» признан экстремистскими материалами (руск.). Reform.by (11 верасня 2023).
  16. «Блаженны миротворцы». С чем сталкиваются христианские религиозные деятели, выступающие против войны (руск.). ОВД-Инфо (18 красавіка 2023). Праверана 12 жніўня 2024.
  17. RUSSIA: Fled fearing prosecution for preaching that war is "terrible" (англ.). Forum 18 (10 лютага 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  18. Die Belarusische Orthodoxe Kirche und der Krieg gegen die Ukraine (англ.). NÖK (15 жніўня 2024). Праверана 26 жніўня 2024.
  19. Regula M. Zwahlen and Natalija Zenge. Silenced Dissent in the Russian Orthodox Church // Euxeinos. — 2023. — Vol. 13, No. 35.
  20. Pavlo Smytsnyuk. The War in Ukraine as a Challenge for Religious Communities: Orthodoxy, Catholicism and Prospects for Peacemaking // Studia Universitatis Babeș-Bolyai Theologia Catholica Latina. — 2023. — Vol. 68(1).
  21. Regina Elsner. Questioning the concept of ‘religious activism’ in Russian Orthodoxy from a theological perspective // Religion, State and Society. — 2023. — Vol. 51. Issue 1: Religious activism in Eastern Europe and beyond.
  22. Они пострадали за "мир" (руск.). Euronews (14 жніўня 2023). Праверана 27 жніўня 2024.
  23. Anti-war Russian clergy face punishment (англ.). Deutsche Welle (15 кастрычніка 2023). Праверана 27 жніўня 2024.
  24. «Партизаню, как могу». Священники против войны (руск.). Север.Реалии (8 мая 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
  25. Патриарх Кирилл запретил в служении московского священника, который в молитве заменил слово «победа» на «мир» (руск.). Медуза (3 лютага 2023). Праверана 8 жніўня 2023.
  26. От джихада до молитвы за мир. Религиозные деятели Кавказа и юга России и война в Украине (руск.). Кавказ.Реалии (26 красавіка 2023). Праверана 12 жніўня 2023.
  27. Как проповедуют антивоенные священники после изгнания из прокремлевской РПЦ (руск.). The Moscow Times (6 лістапада 2023). Праверана 12 жніўня 2023.
  28. Преследование христиан со стороны религиозных организаций и властей за антивоенную позицию или поддержку Украины в защите от агрессии (руск.). Праверана 25 жніўня 2024.
  29. Список погибших священнослужителей и церковнослужителей христианских церквей Украины (руск.). Праверана 8 жніўня 2024.
  30. Священники РПЦ на фронте (руск.). Праверана 8 жніўня 2024.
  31. Украина: сознательные отказчики от военной службы по соображениям совести (руск.). Праверана 8 жніўня 2024.

Спасылкі

правіць