Хрысціянская народная партыя (Нарвегія)
Хрысціянска народная партыя (букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti, KrF) — хрысціянска-дэмакратычная[5][6] палітычная партыя ў Нарвегіі, заснаваная ў 1933 годзе. Партыя з’яўляецца сябрам-назіральнікам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).
Хрысціянская народная партыя | |
---|---|
букмал: Kristelig Folkeparti, нюнорск Kristeleg Folkeparti | |
![]() | |
Лідар | Olaug Bollestad[d][1], Kjell Ingolf Ropstad[d][2] і Knut Arild Hareide[d] |
Дата заснавання | 4 верасня 1933 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | хрысціянская дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Norwegian Young Christian Democrats[d] |
Колькасць членаў | 27 122[3] і 18 582[4] |
Сайт | krf.no (нарв.) |
![]() |
Лідар хрысціянскіх дэмакратаў з 1983 па 1995 год Х’ель Магнэ Буневік быў адным з самых выбітных палітычных дзеячаў сучаснай Нарвегіі, займаючы пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год і з 2001 па 2005 год. Пад старым кіраўніцтвам Бандэвіка і Вальгерды Сварстад Хаугланд партыя была ў некаторай ступені радыкалізаваная і зрушылася налева. Шмат у чым па прычыне іх дрэнных вынікаў на выбарах 2009 года. Партыя сутыкнулася з канфліктам паміж сваім кансерватыўным і левым крылом[7]. Да 2019 года лідарам быў Кнуд Арыльд Харыдэ, які прывёў партыю ў левы накірунак (больш у бок зялёных) у рамках працэсу «абнаўлення»[8][9] і прадставіў змяненне клімату і абарону навакольнага асяроддзя ў якасці найбольш важных пытанняў партыі[10], што адштрухнула вялікую колькасць былога электарату. Такім чынам, партыя адыйшла ад першапачатковага свайго сэнсу і адышла ад хрысціянскай дэмакратыі на карысць зялёнай палітыцы і сацыял-дэмакратыі.
ГісторыяПравіць
Хрысціянская народная партыя была заснавана як рэакцыя на рост секулярызацыі у Нарвегіі ў 1930-х гадах. Культурныя і духоўныя каштоўнасці былі прапанаваны ў якасці альтэрнатывы палітычным партыям, арыентаваным на матэрыяльныя каштоўнасці. Непасрэднай прычынай яго заснавання стала няздольнасць Нільса Лавіка, папулярнага дзеяча лютэранскай абшчыны быць вылучаным кандыдатам ад Ліберальнай партыі на парламенцкіх выбарах у 1933 годзе. У адказ на гэта была створана Хрысціянская народная партыя, а Лавік стаў іх галоўным кандыдатам у фюльке Хордалан. Яму ўдалося быць абраным у Стортынг. Ніякія іншыя акругі не аспрэчваліся. На наступных выбарах, у 1936 годзе, партыя таксама правяла агульны спіс з ліберальнай партыяй у Бергене і атрымала поспех у абранні двух прадстаўнікоў ад Хордалана з 20,9% мясцовых галасоў[11]. ў 1945 годзе, на першых выбарах пасля нацысцкай акупацыі Нарвегіі, партыя была арганізавана на агульнанацыянальнай аснове і атрымала 8 месцаў.
Хрысціянскія дэмакраты сталі часткай недаўгавечнага несацыялістычнага кааліцыйнага ўрада разам з Кансерватыўнай партыяй, Ліберальнай партыяй і Цэнтрысцкай партыяй у 1963 годзе. На выбарах 1965 года гэтыя чатыры партыі атрымалі большасць месцаў у Стортынге і кіравалі ў кааліцыйным урадзе з 1965 па 1971 год.
Хрысціянскія дэмакраты выступілі супраць сяброўства Нарвегіі ў ЕС напярэдадні рэферэндуму ў 1972 годзе. Рэферэндум даў адмоўны вынік, і калі лейбарысцкій ўрад, які выступаў за ЕС, сышоў у адстаўку, быў сфармаваны кааліцыйны ўрад з партыямі, якія выступалі супраць ЕС: хрысціянскія дэмакраты, лібералы і цэнтрысты. Ларс Корвальд стаў першым прэм’ер-міністрам ад хрысціянскіх дэмакратаў, пакуль выбары 1973 года не аднавілі лейбарысцкі ўрад.
Гістарычная колькасць членаў партыі дасягнула піка ў 69 000 чалавек у 1980 годзе[12].
Выбары 1981 пакінулі несацыялістаў з большасцю ў парламенце, але перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада праваліліся з-за рознагалоссяў па пытанні аб абортах, «бо Нарвежская народная партыя выступіла супраць дазволу на забойства дзяцей»[13]. Аднак пазней па гэтаму пытанню яны адступілі, і з 1983 па 1986 год і з 1989 па 1990 год хрысціянскія дэмакраты ўваходзілі ў кааліцыі з Кансерватыўнай партыяй і Партыяй Цэнтра.
У 1997 годзе хрысціянскія дэмакраты атрымалі 13,7% галасоў і атрымалі 25 месцаў у Стортынгу. Хьель Магне Бандэвік займаў пасаду прэм’ер-міністра з 1997 па 2000 год у кааліцыі з Ліберальнай і Цэнтрысцкай партыяй, а затым, з 2001 па 2005 год — з Ліберальнай і Кансерватыўнай партыяй.
На выбарах 2005 года хрысціянскія дэмакраты атрымалі ўсяго 6,8%, і партыя стала часткай апазіцыі ў Стортынгу. У 2013 годзе Кансерватыўная партыя і Прагрэсіўнай партыяй сфармавалі новы ўрад на аснове палітычнага пагаднення з хрысціянскімі дэмакратамі і лібераламі. На выбарах 2017 года партыя набрала ўсяго 4,2% і не падпісала новае пагадненне, але заняла палітычна стратэгічную пазіцыю, паколькі ўрад кансерватыўнай меншасці ў асноўным залежаў ад іх галасоў, каб атрымаць большасць.
У канцы 2018 года хрысціянскія дэмакраты падзяліліся на конт пытання аб патэнцыйным удзеле ўрада і будучыні кірунку партыі. На партыйным сходзе ў пачатку лістапада 2018 года дэлегатам было зададзенае пытанне аб тым, ці заставацца ў апазіцыі або далучыцца да «чырвонай» або «сіняй» урадавай кааліцыі з лідарам партыі Кнудам Арыльдам Харэйдам, якія выступаюць за левацэнтрысцкі ўрад з лейбарысцкімі і цэнтрысцкімі партыямі, а намеснікі лідараў Олауг Болестад і Хьель Інгальф Ропстад хацелі далучыцца да правага кабінета Эрны Сольберг. Дэлегаты прынялі рашэнне вузкай большасцю ў 8 галасоў далучыцца да існуючага кабінету Сольберга разам з кансерватарамі, лібераламі і прагрэсівістамі[14]. У студзені 2019 года, пасля паспяховых перамоваў з кааліцыйнымі партыямі, хрысціянскія дэмакраты ў канчатковым выніку далучыліся да ўрада, і Харыдэ сышоў з пасады лідара партыі[15]. У красавіку 2019 года 33-гадовы міністр па справах дзяцей і сям’і Хьель Інгальф Ропстад быў абраны новым лідарам партыі[16].
ІдыялогіяПравіць
Партыя шмат у чым варта сваім калегам з іншых хрысціянска-дэмакратычных партый, пазіцыянуючы сябе як сямейная партыя (нават пасля змены курсу ў 2019 годзе). Заснаваная на прадвіжэнні маральна-культурных хрысціянскіх каштоўнасцяў, партыя з часам пашырыла свой палітычны профіль, хоць хрысціянскія каштоўнасці заставаліся яе асноўным адрозненнем ад іншых партый. Яна лічыцца ў цэлым цэнтрысцкай партыяй, якая спалучае сацыяльна кансерватыўныя погляды з больш левымі эканамічнымі пазіцыямі, а з 2019 года — таксама пачала рабіць акцэнт на мэйнстрымных палітычных пытаннях, такіх як фемінізм, зялёная палітыка і іншыя пытанні, якія зялёныя характэрызуюць як «глабальные праблемы».
Як партыя, арыентаваная на хрысціянскія каштоўнасці, партыя карыстаецца падтрымкай хрысціянскага насельніцтва. Іх палітыка, якая падтрымлівае хрысціянскія каштоўнасці і выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў, апелюе да больш кансерватыўнай рэлігійнай базы. Асноўным супернікам у барацьбе за галасы кансерватыўных хрысціян была Партыя Прагрэсу[17], хоць і сцвярджалася, што партыя страціла некаторыя з найбольш традыцыяналістычных і кансерватыўных галасоў на карысць больш правых хрысціян, спасылаючысь на рост секулярызацыі і адыходжанне а першапачатковай мэты Хрысціянскай народнай партыі, уключаючы адмену мандата, згодна з якім партыйныя чыноўнікі павінны быць практыкуючымі хрысціянамі[18].
З моманту стварэння партыі для таго, каб чалавек быў прадстаўніком у партыі, патрабавалася пацверджанне аб тым, што кандыдат з’яўляецца практыкуючым хрысціянінам. Па прычыне негатыўнага стаўлення партыі да штучнага перарывання цяжарнасці, меньшы акцэнт на фемінізму (у адрознанні ад іншых партый) і інш. вялікая колькасць эмігрантаў-мусульман пачалі галасаваць за ХНП што стымулізавала намаганні па адмене гэтага правіла[19]. на канвенцыі 2013 года гэтае правіла было зменена. Новыя правілы патрабуюць, каб прадстаўнікі працавалі ў імя хрысціянскіх каштоўнасцяў, але не патрабуюць, каб яны дэкларавалі хрысціянскую веру[20]. Гэты апошні пункт стаў «апошняй кропляй» для шматлікіх кансерватыўных сябраў партыі (бо такім чынам пастуліраваліся агульнаеўрапейскія каштоўнасці, якія перанялі ад хрысціянства як атэісты, мусульмане, так і шмат іншых рэлігій), якія ў выніку адкалоліся і заснавалі Партыю Хрысціян[21].
У сацыяльнай палітыцы Хрысьціянская народная партыя, як правіла, прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў. Па пытаннях жыцця партыя часта выступае супраць усіх відаў забойстваў, таксама эўтаназіі і абортаў, але яна не супраць апошняга ў выпадках згвалтавання або калі жыццё маці знаходзіцца пад пагрозай. Партыя падтрымлівае даступнасць кантрацэпцыі як спосаб зніжэння колькасці абортаў[22]. Яны таксама хочуць забараніць даследаванні чалавечых пладоў і выказалі скептыцызм у дачыненні да прапаноў па левізацыі законаў аб біятэхналогіях ў Нарвегіі[23]. Другі ўрад Бандэвіка зрабіў законы Нарвегіі аб біятэхналогіях аднымі з самых строгіх у свеце пры падтрымцы Сацыялістычнай левай партыі і Партыі Цэнтра, але ў 2004 годзе справа, якая тычыцца дзіцяці з таласэміяй, паставіла гэтыя законы пад пагрозу[24][25]. Па пытаннях прыхільнікаў ЛГБТ партыя супраць таго, каб людзі аднаго полу маглі жыць разам і рабіць усё, што ім хочацца, але выступае супраць легалізацыі аднаполых саюзаў і таго, каб яны маглі браць дзяцей з дзіцячых дамоў. Па папулярнаму пытанню ў Нарвегіі, ці могуць пастыры Нарвежскай лютэранскай царквы быць сябрамі ЛГБТ, называючы гэта праблемай для самой царкоўнай абшчыны[26].
Спіс лідараў партыіПравіць
- Інгебрыг Бьёра (1933–1938)
- Нільс Лавік (1938–1951)
- Эрлін Вікборг (1951–1955)
- Эйнар Харэйдэ (1955–1967)
- Ларс Корвальд (1967–1975)
- Корэ Крысціянсэн (1975–1977)
- Ларс Корвальд (1977–1979)
- Корэ Крысціянсэн (1979–1983)
- Хьель Магне Бандэвік (1983–1995)
- Вальгерд Сварстат Хаўглан (1995–2004)
- Дагфін Хёйбротэн (2004–2011)
- Кнуд Арыльд Харэйд (2011–2019)
- Хьель Інгальф Ропстат (2019–н. ч.)
Электаральныя вынікіПравіць
Год | Галасоў | Месцаў | Парламенцкі статус | Узрост | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
# | % | ± pp | # | ± | |||
1933 | 10,272 | 0.8 | Першыя выбары | 1/150 | Першыя выбары | Апазіцыя | 7 |
1936 | 19,612 | 1.3 | ▲ 0.5 | 2/150 | ▲ 1 | Апазіцыя | ▲ 5 |
1945 | 117,813 | 7.9 | ▲ 6.6 | 8/150 | ▲ 6 | Апазіцыя | ▼ 6 |
1949 | 147,068 | 8.4 | ▲ 0.5 | 9/150 | ▲ 1 | Апазіцыя | ▲ 5 |
1953 | 186,627 | 10.5 | ▲ 2.1 | 14/150 | ▲ 5 | Апазіцыя | ▲ 4 |
1957 | 183,243 | 10.2 | ▼ 0.3 | 12/150 | ▼ 2 | Апазіцыя | ▼ 5 |
1961 | 171,451 | 9.6 | ▼ 0.6 | 15/150 | ▲ 3 | Апазіцыя | ▲ 4 |
1965 | 160,331 | 8.1 | ▼ 1.5 | 13/150 | ▼ 2 | Кааліцыя (KrF–V–H–Sp) | ▼ 5 |
1969 | 169,303 | 9.4 | ▲ 1.3 | 14/150 | ▲ 1 | Кааліцыя (1969–1971, KrF–V–H–Sp) | ▲ 4 |
Апазіцыя (1971–1972) | |||||||
Кааліцыя (1972–1973, KrF–V–Sp) | |||||||
1973 | 255,456 | 12.3 | ▲ 2.9 | 20/155 | ▲ 6 | Апазіцыя | ▬ 4 |
1977 | 224,355 | 12.4 | ▲ 0.1 | 22/155 | ▲ 2 | Апазіцыя | ▲ 3 |
1981 | 219,179 | 9.4 | ▼ 3.0 | 15/155 | ▼ 7 | Апазіцыя (1981–1983) | ▬ 3 |
Кааліцыя (з 1983, H–KrF–Sp) | |||||||
1985 | 214,969 | 8.3 | ▼ 1.1 | 16/157 | ▲ 1 | Кааліцыя (1985–1986, H–KrF–Sp) | ▬ 3 |
Апазіцыя (з 1986) | |||||||
1989 | 224,852 | 8.5 | ▲ 0.2 | 14/165 | ▼ 2 | Кааліцыя (1989–1990, H–KrF–Sp) | ▼ 5 |
Апазіцыя (з 1990) | |||||||
1993 | 193,885 | 7.9 | ▲ 0.6 | 13/165 | ▼ 1 | Апазіцыя | ▬ 5 |
1997 | 353,082 | 13.7 | ▲ 5.8 | 25/165 | ▲ 12 | Кааліцыя (1997–2000, KrF–Sp–V) | ▲ 3 |
Апазіцыя (з 2000) | |||||||
2001 | 312,839 | 12.4 | ▼ 1.3 | 22/165 | ▼ 3 | Кааліцыя (2001–2005, H–KrF–V) | ▼ 5 |
Апазіцыя (з 2005) | |||||||
2005 | 178,885 | 6.8 | ▼ 5.6 | 11/169 | ▼ 11 | Апазіцыя | ▬ 5 |
2009 | 148,748 | 5.5 | ▼ 1.3 | 10/169 | ▼ 1 | Апазіцыя | ▼ 6 |
2013 | 158,475 | 5.6 | ▲ 0.1 | 10/169 | ▬ 0 | Апазіцыя | ▲ 4 |
2017 | 122,688 | 4.2 | ▼ 1.4 | 8/169 | ▼ 2 | Апазіцыя (2017–2019) | |
Кааліцыя (2019–2020, V–H–KrF) | |||||||
Кааліцыя (з 2020, V–H–KrF) |
КрыніцыПравіць
- ↑ https://www.tv2.no/nyheter/14355982/
- ↑ https://www.aftenposten.no/norge/politikk/i/OnK0g3/KrF-17-mot-19-i-landsstyret Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ http://www.dagen.no/Nyheter/partimedlemmer/Medlemsflukt-fra-KrF-431681 Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ https://www.abcnyheter.no/nyheter/politikk/2021/01/06/195730997/krf-har-tapt-5-000-medlemmer-pa-to-ar
- ↑ Oyvind Osterud (2013). Norway in Transition: Transforming a Stable Democracy. Routledge. pp. 114–. ISBN 978-1-317-97037-8. https://books.google.com/books?id=pc2MAQAAQBAJ&pg=PA114.
- ↑ T. Banchoff (28 June 1999). Legitimacy and the European Union. Taylor & Francis. pp. 126–. ISBN 978-0-415-18188-4. https://books.google.com/books?id=GgvLEFPY8l4C&pg=PA126. Retrieved on 26 August 2012.
- ↑ Gjerde, Robert. Nestleder vil skrote KrFs Israel-politikk , Aftenposten (15 February 2010).
- ↑ "Eriksen: – Vi er ein offensiv gjeng". NRK. 30.04.2011. "Den nye leiartrioen skal føre Krf gjennom ei fornyingsfase fram mot stortingsvalet i 2013. Eriksen har leia partiet sitt strategiutval og står bak ei rekkje forslag som vil trekkje KrF i meir liberal retning."
- ↑ "KrF-Hareide: - Ja, jeg har fått meg kjæreste". VG. 26.04.2011.
- ↑ Dropper å gå i regjering – satser på miljø Архівавана 2 снежня 2020.
- ↑ NORGES OFFISIELLE STATISTIKK IX. 107., "Official statistics IX.107 of Norway"
- ↑ Røed, Lars-Ludvig. Lengre mellom partimedlemmene i dag , Aftenposten (7 January 2009).
- ↑ National Archival Services of Norway Архівавана 9 кастрычніка 2007 года.
- ↑ https://www.vg.no/nyheter/innenriks/i/8wMdk1/drama-paa-krf-landsmoetet-hareide-tapte-og-erna-solberg-faar-fortsette-som-statsminister
- ↑ https://www.dn.no/politikk/kristelig-folkeparti/knut-arild-hareide/kjell-ingolf-ropstad/knut-arild-hareide-gar-av-som-krf-leder/2-1-522112
- ↑ https://www.dn.no/politikk/kjell-ingolf-ropstad/kristelig-folkeparti/olaug-bollestad/kjell-ingolf-ropstad-valgt-som-ny-leder-i-krf/2-1-594024
- ↑ Fondenes, Eivind. - Høybråten tjener på homo-motstand , TV2 nyhetene (September 1, 2009).
- ↑ Hvorfor kristenfolket vinner - om de taper KrF (Why Christian people win - if they lose the Christian Democratic Party)(недаступная спасылка). idag.no. IDAG. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Sporstøl, Ellen. Høybråten ønsker seg muslimer(нарв.), TV2 nyhetene (May 2, 2009).
- ↑ Grøttum, Eva-Therese. Nå har KrF droppet kristenkravet(нарв.), Dagbladet .
- ↑ http://snl.no/De_Kristne
- ↑ KrF on life protection and abortion Архівавана 26 лютага 2009 года. (KrF.no)
- ↑ KrF on bio- and genetic technology Архівавана 25 лютага 2009 года. (KrF.no)
- ↑ Mehmet gets stem-cell dispensation Архівавана 21 верасня 2008 года. Aftenposten, December 10, 2004
- ↑ Stillheten etter Mehmet (The quiet after Mehmet) VG, September 1, 2005
- ↑ KrF on gay rights Архівавана 25 лютага 2009 года. (KrF.no)