Адкрыць галоўнае меню

Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Хрысціян фон Вольф
ням.: Christian Freiherr von Wolff
Christian Wolff.jpg
Дата нараджэння 24 студзеня 1679(1679-01-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1754(1754-04-09)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка, філасофія, юрыспрудэнцыя
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Готфрыд Лейбніц і Ehrenfried Walther von Tschirnhaus[d]
Вядомыя вучні Ewald Friedrich von Hertzberg[d], Міхаіл Васілевіч Ламаносаў і Joachim Georg Darjes[d]
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Commons-logo.svg Хрысціян фон Вольф на Вікісховішчы

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Christian Wolf — 1834.
  3. 3,0 3,1 Christian Wolff (philosopher) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць