Адкрыць галоўнае меню

Хрысціян Эйкман (нідэрл.: Christiaan Eijkman; 11 жніўня 1858, Нейкерк, Нідэрланды — 5 лістапада 1930, Утрэхт, Нідэрланды) — нідэрландскі ўрач-патолаг. Член Нідэрландскай Каралеўскай АН (1907). Прадэманстраваў, што хвароба беры-беры выклікаецца няправільным рацыёнам, што прывяло да адкрыцця вітамінаў. У 1929 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (сумесна з Фрэдэрыкам Хопкінсам).

Хрысціян Эйкман
нідэрл.: Christiaan Eijkman
Christiaan Eijkman.jpg
Дата нараджэння 11 жніўня 1858(1858-08-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1930(1930-11-05)[5][6][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біяхімік, прафесар, выкладчык універсітэта, фізіёлаг
Навуковая сфера Паталогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як даследчык хваробы бяры-бяры
Член у
Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1929)
Commons-logo.svg Хрысціян Эйкман на Вікісховішчы

У 1883 годзе скончыў Амстэрдамскі ўніверсітэт. Праходзіў стажыроўку ў Берліне ў Р. Коха. З 1886 г. у Інданезіі, ваенны ўрач. Дырэктар Батаўскай лабараторыі ў Джакарце ў 1888—1896 гг. У 1896—1928 гг. прафесар гігіены Утрэхцкага універсітэта.

Зноскі

  1. Christiaan Eijkman — 2009.
  2. Christiaan Eijkman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Christiaan Eijkman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
  5. 5,0 5,1 Эйкман Христиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/181273/Christiaan-Eijkman
  7. http://www.nndb.com/lists/857/000105542/
  8. http://www.astro.com/astro-databank/Eijkman,_Christiaan
  9. http://www.dwc.knaw.nl/wp-content/berkelbio/14.eijkman.pdf

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 50. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

СпасылкіПравіць