Крысціян I

кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі (1448—1481)
(Пасля перасылкі з Хрысціян I Дацкі)

Крысціян I, Хрысціян I (дацк.: Christian 1.; люты 1426, Ольдэнбург — 21 мая 1481, Капенгаген) — кароль Даніі з 28 верасня 1448 года, кароль Нарвегіі з 20 лістапада 1449 года і кароль Швецыі з 2 ліпеня 1457 па студзень 1464 года, (Кальмарская ўнія), заснавальнік дынастыі Ольдэнбургаў.

Крысціян I
Christian 1.
кароль Даніі
28 верасня 1448 — 21 мая 1481
Каранацыя кастрычнік 1449, Капенгаген
Папярэднік Крыстафер III Баварскі
Пераемнік Іаган, кароль Даніі
Нараджэнне люты 1426[1]
Смерць 21 мая 1481[2] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Дытрых Шчаслівы[d]
Маці Хельвіга Шаўэнбургская[d]
Жонка Даратэя Брандэнбургская[3]
Дзеці Олаф Дацкі[d][4], Кнут Дацкі[d][4], Ханс I[d][4], Маргарыта Дацкая, каралева Шатландыі[4] і Фрэдэрык I[d][4]
Веравызнанне каталік
Дзейнасць манарх
Узнагароды
ордэн Серафімаў ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацька Крысціяна, Дытрых Шчаслівы, моцна пашырыў радавыя ўладанні. Напачатку 1448 года сканаў Крыстафер III Баварскі, кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Пасля 8-месячнага міжцарства шведы абралі сабе каралём Карла Кнутсана, а датчане, якімі кіраваў біскуп Роскіле, спынілі свой выбар на Крысціяне, які ўслед за тым заручыўся з 18-гадовай удавой свайго папярэдніка, каралевай Даратэяй. Вяселле адбылося праз год, а праз два дні Крысціян быў каранаваны дацкай каронай.

Карл Кнутсан з дапамогай нарвежскага архібіскупа Аслака Болта дамогся таго, каб яго каранавалі каралём Нарвегіі. У 1450 годзе ён быў, аднак, быў зрынуты, і Крысціян каранаваўся нарвежскай каронай у Тронхейме. Падтрыманы дацкім дваранствам і ўладарнымі князямі Паўночнай Германіі, Крысціян аднавіў пасля паўстання сваю ўладу ў Швецыі (1456—57). Праз тры гады Крысціяну ўдалося далучыць і герцагствы Шлезвіг і Гольштэйн.

Новыя паўстанні ў Швецыі раскалолі унію; бітва пад Брункебергам у 1471 годзе назаўжды закрыла шлях да аднаўлення уніі мірным шляхам. Да гэтага далучыліся сваркі Крысціяна з братамі і вялікія фінансавыя цяжкасці. У канцы свайго валадарання Крысціян падрыхтаваў новы паход у Швецыю, але смерць перашкодзіла яму выканаць яго планы.

Пры ім заснаваны Капенгагенскі ўніверсітэт.

Сям’я правіць

28 кастрычніка 1449 года ў Капенгагене Крысціян I ажаніўся з удавой папярэдняга караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі Крыстафера III Баварскага Даратэі Брадэнбургскай, дачкой маркграфа Брандэнбург-Кульмбахскага Іагана і Барбары Саксен-Вітэнбергскай. У шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей:

  • Олаф (1450—1451);
  • Кнуд (1451—1455);
  • Іаган (1455—1513), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1481—1513 гг., кароль Швецыі ў 1497—1501 гг.;
  • Маргарыта (1456—1486), з 1469 года жонка караля Шатландыі Якава III;
  • Фрэдэрык (1471—1533), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1523—1533 гг.

Гербы Крысціяна I правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Kristian I — 1917.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г д Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

Христиан I, датский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.