Хто смяецца апошнім (п’еса)

сатырычная камедыйная п’еса Кандрата Крапівы (1939)
(Пасля перасылкі з Хто смяецца апошнім, п’еса)

Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя Кандрата Крапівы. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939 годзе. У 1955 годзе па сцэнарыі Кандрата Крапівы зняты і аднайменны кінафільм.

Хто смяецца апошнім
Жанр сатыра, камедыя, трылер
Аўтар Кандрат Крапіва
Дырыжор Кандрат Крапіва
Кампанія Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Краіна БССР
Мова беларуская

Сюжэт правіць

У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.

Акцёры правіць

 
Г. П. Глебаў у ролі Тулягі. 1939. Грым Глебава пры ўдзеле Р. Волкава
 
Генрых Грыгоніс у ролі Нічыпара

Узнагароды правіць

Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.

Пастаноўкі іншых тэатраў правіць

У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2].

П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.

Пераклады на іншыя мовы правіць

Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.

Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954).

Зноскі

  1. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  2. Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.

Спасылкі правіць