Хуан Карлас I
Хуа́н Ка́рлас І Альфо́нса-Ві́ктар-Мары́я дэ Бурбо́н і дэ Бурбо́н (ісп.: Juan Carlos I Alfonso Víctor María de Borbón y de Borbón; нар. 5 снежня 1938) — кароль Іспаніі з 22 лістапада 1975 па 18 чэрвеня 2014[4]
Хуан Карлас I Juan Carlos I | |||
![]() | |||
![]() Coat of arms of the King of Spain[d] | |||
| |||
---|---|---|---|
22 лістапада 1975 — 18 чэрвеня 2014 | |||
Каранацыя | 27 лістапада 1975 | ||
Папярэднік | тытул адноўлены, Франсіска Франка як кіраўнік дзяржавы | ||
Пераемнік | Філіп VI | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | суверэн | ||
Член у | |||
Веравызнанне | каталік | ||
Нараджэнне | 5 студзеня 1938[1][2][…] (83 гады) | ||
Дынастыя | Іспанскія Бурбоны | ||
Бацька | Хуан, граф Барселонскі[d] | ||
Маці | Марыя дэ лас Мэрсэдэс Бурбон-Сіцылійская[d] | ||
Жонка | Софія Грэчаская, каралева Іспаніі | ||
Дзеці | Алена, герцагіня дэ Луга[d], Крысціна, герцагіня Пальма-дэ-Маёркская[d] і Феліпэ, прынц Астурыйскі | ||
Ваенная служба | |||
Прыналежнасць | ![]() | ||
Род войскаў | ![]() ![]() ![]() | ||
Званне | генерал-капітан арміі, авіяцыі і флота | ||
Камандаваў | узброенымі сіламі Іспаніі | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Унук караля Альфонса XIII і сын Хуана дэ Бурбона, графа Барселонскага, нарадзіўся ў Рыме, дзе каралеўская сям’я атрымала прытулак па абвяшчэнні ў Іспаніі Другой Рэспублікі.
Адпаведна дамоўленасці паміж Франсіска Франка і графам Барселонскім ад 25 жніўня 1948 года, будучы кароль пераехаў у Іспанію.
Вучыўся ў каледжы святога Ісідара ў Мадрыдзе, потым у Агульнай Ваеннай Акадэміі ў Сарагосе (1955—1957), Ваенна-Марской Вучэльні ў Пантэведры (1957—1958) і ў Агульнай Лётнай Акадэміі «Сан-Хаўер» у Мурсіі (1958—1959), скончыў універсітэт Камплутэнсэ ў Мадрыдзе (1961).
У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам кіраўніка іспанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада 1975 года. На рэферэндуме 1978 года Іспанія абвешчана парламенцкай манархіяй. 2 чэрвеня 2014 года было абвешчана, што неўзабаве кароль зрачэцца стальца на карысць свайго сына Феліпэ[5].
У шлюбе з прынцэсай Сафіяй Грэчаскай (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей:
- інфанту Алену (нарадзілася 20 снежня 1963)
- інфанту Хрысціну (нарадзілася 13 чэрвеня 1965)
- Філіп VI (нарадзіўся 30 студзеня 1968)
Кур’ёзыПравіць
10 сакавіка 2007 г. падчас прамовы прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэра на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: Хуан Карлас I прапанаваў Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза ¿Por qué no te callas? стала інтэрнэт-мемам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Хуан Карлос I // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Juan Carlos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juan Carlos I. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кароль Іспаніі падпісаў закон аб адрачэнні
- ↑ Король Испании отрекся от престола: Возрождение страны должно возглавить новое поколение
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан Карлас I
|
Яго Вялікасць Кароль Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
|