Хуан Мануэль Фанхіа
Хуан Мануэль Фанхіа (ісп. Juan Manuel Fangio; 24 чэрвеня 1911, Балькарсэ, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 17 ліпеня 1995, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі аўтагоншчык, пяціразовы чэмпіён Формулы-1. Насіў мянушку Маэстра.
Хуан Мануэль Фанхіа | |
---|---|
ісп.: Juan Manuel Fangio | |
![]() | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, пілот Формулы-1, аўтагоншчык |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1995[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Удзельнічаў у Формуле-1 у 1950-х гадах (1950—1958, за выключэннем 1952 года). З’яўляецца адным з найбольш паспяховых пілотаў: за сем поўных сезонаў выйграў пяць чэмпіёнскіх тытулаў (у 1951, 1954, 1955, 1956 і 1957 годзе), прычым чатыры з іх — запар. Таксама яшчэ двойчы станавіўся другім у чэмпіянаце. За шматгадовую гісторыю Формулы-1 па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў вынік Фанхіа пераўзышлі толькі два пілоты: у 2003 годзе гэта зрабіў Міхаэль Шумахер, а у 2019 годзе свой шосты тытул заваяваў Льюіс Хэмілтан. Першы і адзіны аргенцінскі чэмпіён свету.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Juan Manuel Fangio // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Juan Manuel Fangio // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.