Хуан Негрын Лопес (ісп.: Juan Negrín López; 3 лютага 1892 — 12 лістапада 1956) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, фізіёлаг.

Хуан Негрын
ісп.: Juan Negrín
міністр нацыянальнай абароны Іспаніі[d]
5 красавіка 1938 — 31 сакавіка 1939
Папярэднік Індалесіа Прыета[d]
старшыня Савета міністраў Іспаніі[d]
17 мая 1937 — 5 сакавіка 1939
Папярэднік Франсіска Ларга Кабальера
Пераемнік Хасэ Міяха
міністр фінансаў Іспаніі[d]
4 верасня 1936 — 5 красавіка 1938
Папярэднік Энрыке Рамас[d]
Пераемнік Франсіска Мендэс Аспэ[d]
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
13 ліпеня 1931 — 9 кастрычніка 1933
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
7 снежня 1933 — 7 студзеня 1936
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
15 сакавіка 1936 — 2 лютага 1939
Нараджэнне 3 лютага 1892(1892-02-03)[1][2][…]
Смерць 12 лістапада 1956(1956-11-12)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Negrín López
Партыя
Адукацыя
Месца працы
  • Мадрыдскі цэнтральны ўніверсітэт[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям’і суднаўладальніка з Канарскіх астравоў, вучыўся ў Іспаніі і Германіі, скончыў медыцынскі факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта.

З 1929 года — член Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У перыяд грамадзянскай вайны з верасня 1936 года па май 1937 года — міністр фінансаў, з мая 1937 года — прэм’ер-міністр; пазней заняў таксама пасаду міністра абароны. З сакавіка 1939 года — у эміграцыі. У 1945 годзе склаў з сябе паўнамоцтвы кіраўніка рэспубліканскага ўрада Іспаніі ў эміграцыі.

Пасля Другой сусветнай вайны выступіў з падтрымкай палітыкі ЗША і ў прыватнасці плана Маршала, выказваючыся за распаўсюджванне гэтай праграмы на Франкісцкую Іспанію.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 10. НАХИМСОН — ПЕРГАМ. 1967.
  • Дипломатический словарь. Гл. ред. А. Я. Вышинский и С. А. Лозовский. М., 1948.