Хуан Педра Хуліян Агірэ-і-Лопес дэ Аная (ісп.: Juan Pedro Julián Aguirre y López de Anaya; 19 кастрычніка 1781 — 17 ліпеня 1837) — аргенцінскі рэвалюцыянер і палітык.

Хуан Педра Хуліян Агірэ-і-Лопес дэ Аная
Juan Pedro Julián Aguirre y López de Anaya
Сцяг вярхоўны кіраўнік Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-Ла-Платы
Нараджэнне 19 кастрычніка 1781(1781-10-19)[1]
Смерць 17 ліпеня 1837(1837-07-17)[1] (55 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Juan Pedro Julián Aguirre y López de Anaya
Веравызнанне каталіцтва
Прыналежнасць  Аргенціна

Біяграфія

правіць

Агірэ нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе. Браў удзел у барацьбе супраць брытанскіх войскаў у 1806-07 гадах, даслужыўся да звання капітана. У 1820 годзе часова выконваў абавязкі Вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Рыа-дэ-Ла-Платы, быў апошнім, хто насіў гэты тытул. У 1824 годзе займаў пасаду міністра эканомікі, а ў 1826 годзе стаў першым прэзідэнтам адроджанага нацыянальнага банка.

Зноскі

  1. а б Juan Pedro Julián de Aguirre // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Pablo Zubiaurre, Desde la tierra, Sociedad Rural de Ayacucho, Ayacucho, 2003 ISBN 987-21125-0-9