Хусейн Шахід Сухравардзі

Хусейн Шахід Сухравардзі (8 верасня 1892 года, Міднапур, Бенгалія — 5 снежня 1963 года, Бейрут) — індыйскі, а затым пакістанскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Хусейн Шахід Сухравардзі
бенг.: হোসেন শহীদ সোহ্‌রাওয়ার্দী

Сцяг5-ы Прэм'ер-міністр Пакістана
12 верасня 1956 — 17 кастрычніка 1957
Папярэднік Мухамад Алі Чаўдхуры
Пераемнік Ісмаіл Ібрагім Чундрыгар
Нараджэнне 8 верасня 1892(1892-09-08)[1]
Смерць 5 снежня 1963(1963-12-05)[1] (71 год)
Месца пахавання
Бацька Захід Сухравардзі
Жонка Vera Alexandrovna Tiscenko Calder[d]
Дзеці Begum Akhtar Sulaiman[d]
Веравызнанне іслам
Партыя Авамі Ліг
Адукацыя
Дзейнасць палітык, барыстар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў элітарнай мусульманскай сям'і, бацька Хусейна быў суддзём Вярхоўнага суда Калькуты. Малодшы брат Хасана Сухравардзі. Скончыў Калькуцкі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1921 годзе вярнуўся ў Бенгалію. Займаўся юрыдычнай практыкай. Пачаў палітычную дзейнасць, спачатку ўступіўшы ў партыю Сварадж (частка ІНК), але затым перайшоў у Мусульманскую лігу. Быў сакратаром правінцыйнай арганізацыі Мусульманскай лігі ў Бенгаліі. У 1937—1946 гадах міністр і ў 1946—1947 гадах галоўны міністр ва ўрадзе Бенгаліі.

Пасля стварэння незалежнага Пакістана працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У сакавіку 1950 года ўзначаліў Народную мусульманскую лігу (пасля Авамі Ліг). У снежні 1954 — жніўні 1955 года міністр юстыцыі, у верасні 1956 — кастрычніку 1957 года прэм'ер-міністр Пакістана. Пасля дзяржаўнага перавароту 1958 Суравардзі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. У 1962—1963 гадах адзін з ініцыятараў стварэння апазіцыйных ураду груповак.

Зноскі

  1. а б Huseyn Shaheed Suhrawardy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць