Адкрыць галоўнае меню

Скорасць святла

(Пасля перасылкі з Хуткасць святла)

Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).

Азначана адлегласць ад Сонца да Зямлі, роўная 150 мільёнам кіламетраў.
Сонечнаму святлу патрабуецца каля 8 хвілін 19 секунд каб дасягнуць Зямлі
Дакладныя значэнні
Метраў у секунду 299 792 458
Планкаўскіх адзінак 1
Прыблізныя значэнні
кіламетраў у секунду 300 000
кіламетраў у гадзіну 1080 мільёнаў
міль у секунду 186 000
міль у гадзіну 671 мільёнаў
астранамічных адзінак у дзень 173
Прыблізны час вандравання светлавога сігналу
Адлегласць Час
адзін фут 1,0 нс
адзін метр 3,3 нс
адзін кіламетр 3,3 мкс
адна статутная міля 5,4 мкс
ад геастацыянарнай арбіты да Зямлі 119 мс
даўжыня экватара Зямлі 134 мс
ад Месяца да Зямлі 1,225 з
ад Сонцы да Зямлі (1 а. а.) 8,3 мін.
ад Вояджэра-1 да Зямлі 16,2 гадзіны (на ліпень 2011 года[1])
адзін парсек 3,26 гадоў
ад Праксімы Цэнтаўра да Зямлі 4,24 гадоў
ад Альфы Цэнтаўра да Зямлі 4,37 гадоў
ад найбліжэйшай галактыкі (Карлікавай галактыкі ў Вялікім Псу) да Зямлі 25 000 гадоў
праз Млечны Шлях 100 000 гадоў
ад Галактыкі Андрамеды да Зямлі 2,5 мільёнаў гадоў
ад самай аддаленай вядомай галактыкі да Зямлі 13 мільярдаў гадоў

Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.

Змест

Вызначэнне скорасці святлаПравіць

У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.

Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Where Are the Voyagers - NASA Voyager. Voyager - The Interstellar Mission. Jet Propulsion Laboratory, California Istitute of Technology. Праверана 12 ліпеня 2011.
  2. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  3. Скорасць святла // Беларуская энцыклапедыя т. 14, с. 468.

ЛітаратураПравіць