Хэйсукэ Хіранака

Хэйсукэ Хіранака (яп.: 広中平祐; нар. 9 красавіка 1931, пас. Юу павета Куга, прэфектура Ямагуці, у цяперашні час г. Івакуні) — японскі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1970).

Хэйсукэ Хіранака
яп.: 広中平祐
Дата нараджэння 9 красавіка 1931(1931-04-09)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Вакако Хіранака[d][2]
Дзеці Эрыко Хіранака[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя і матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Оскар Зарыскі[3]
Вядомыя вучні Джун Ха
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Хэйсукэ Хіранака нарадзіўся ў невялікім пасёлку ў прэфектуры Ямагуці. У сям’і было 15 дзяцей.

Хіранака зацікавіўся матэматыкай пасля таго, як у яго школе прачытаў лекцыю прафесар матэматыкі з Хірасімскага ўніверсітэта, аднак у першы раз яму не ўдалося здаць уступныя іспыты, і праз год ён паступіў у Кіёцкі ўніверсітэт. У 1957 годзе па запрашэнні Оскара Зарыскага перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. Неўзабаве пасля гэтага ён пазнаёміўся з Аляксандрам Гратэндыкам, які правёў 1958—1959 год у Гарвардзе, і на яго запрашэнне пераехаў у Парыж і правёў год у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам Зарыскага абараніў дысертацыю на ступень PhD.

У 1975 годзе Хіранака вярнуўся ў Японію і быў прызначаны прафесарам Даследчага інстытута матэматычных навук Кіёцкага ўніверсітэта, у 1983—1985 гадах быў яго дырэктарам. Ён быў абраны членам Японскай акадэміі навук (1976), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1969), Французскай (1981) і Расійскай (1994) акадэмій навук.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в г д е ё ж з і к л MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.