Хэ́лмна (польск.: Chełmno), Кульм (ням.: Culm) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмінскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Хэлмна.

Горад
Хэлмна
польск.: Chełmno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
14 км²
Вышыня цэнтра
75 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
20 428 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1506 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 56
Паштовы індэкс
86-200
Аўтамабільны код
CCH
TERC
6040604011
Афіцыйны сайт
chelmno.pl (польск.)
Хэлмна на карце Польшчы ±
Хэлмна (Польшча)
Хэлмна
Хэлмна (Куяўска-Паморскае ваяводства)
Хэлмна

Займае плошчу 14 км². Насельніцтва 20 428 чалавек (на 2006 год).

Гісторыя правіць

 
Ратуша ў Хэлмне, XIX стагоддзе

Першы пісьмовы ўспамін горада адносіцца да 1065 года. Назва горада азначае «горад на ўзгорку»[1]. З горадам звязана з'яўленне і развіццё Кульмскага права. У 14661793 гадах цэнтр Хэлмінскага ваяводства ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.

З 1772 па 1920 год (з перапынкам у 18071815 гадах) і ў 19401945 гадах насіў нямецкую назву Кульм (Culm).

Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада знаходзіўся лагер смерці у якім загінула каля 152 000 чал.[2][3]

Славутасці правіць

Добра захаваліся сярэдневяковыя гарадскія сцены  (польск.) даўжынёй 2270 метраў (XIIIXIV стагоддзі, рэканструяваны ў XVI стагоддзі). Захаваліся 17 крапасных веж, некаторыя ў руінаваным выглядзе[4]. Найбольш вядомыя Грудзёндзская брама (XIII стагоддзе), самая старая Мерсебургская брама, адкрытыя для турыстаў Дзявоцкая вежа (на алеі 3-га мая) і Парахавая вежа (канец XIII стагоддзя). На Рыначнай плошчы размешчана адна з найпрыгожых польскіх рэнесансных ратуш, пабудаваная ў 15671572 гадах на месцы старой гатычнай вежы XIII стагоддзя.

У горадзе размешчаны жаночы цыстэрцыянска-бенедыкцінскі кляштар, гатычная капліца Святога Марціна, касцёл Святога Духа  (польск.) XIII стагоддзя, францысканскі касцёл Святых Якава і Мікалая  (польск.), перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі, неараманскі гарнізонны касцёл Чанстахоўскай Божай Маці XIX стагоддзя, дамініканскі касцёл Святых Пятра і Паўла  (польск.), фарны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі  (руск.) XIII стагоддзя, найстаражытнейшы ў Памор’і, які стаў узорам пры будаўніцтве Кёнігсбергскага кафедральнага сабора.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назва горада Архівавана 25 студзеня 2012.
  2. In total, the SS and the police killed some 152,000 people in Chelmno. http://www.ushmm.org/wlc/media_cm.php?lang=en&ModuleId=10005194&MediaId=130 Архівавана 8 кастрычніка 2008.
  3. Yitzhak Arad Belzec, Sobibor, Treblinka: The Operation Reinhard Death Camps. Indiana University Press. 1987. ст. 21
  4. Афіцыйны сайт горада Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць