Хэль (міфалогія)

скандынаўская багіня
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Хэль (стар.-сканд.: Hel) — уладарка свету памерлых, Хэльхэйма, дачка каварнага Локі і волаткі Ангрбоды, адна з трох хтанічных пачвар.

Хэль
Пол жанчына
Бацька Локі[1][2][…]
Маці Ангрбода[2][3]
Браты і сёстры Фэнрыр, Ёрмунганд, Нарві, Валі і Слейпнір
Муж Дзюгві
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хэль. Ксілаграфія з карціны Ёханеса Гертса, 1889

Выгляд

правіць

Паводле «Малодшай Эды» (якую склаў Сноры Стурлусан у ХІІІ ст), Хэль — волатка, вышэйшая за большасць ётунаў. Яе цела напалову цёмна-сіняе, амаль чорнае, а напалову — колеру мяса. Паводле іншых апісанняў, яе цела напалову сінявата-чорнае, напалову — сінявата-белае, таму яе называлі блакітна-белай Хэль. Таксама згадвалася, што зверху яна выглядае як жывая жанчына, а ногі — як у трупа, які гніе.

Хэльхэйм

правіць

Хэльхэйм, краіна Хэль, знаходзіўся пад адным за каранёў Ігдрасіля — сусветнага дрэва. Ля брамы царства Хэль цячэ рака Г’ёль, мост праз якую ахоўвае дзева Моргуд. Адначасова (у гарызантальнай праекцыі скандынаўскай мадэлі сусвету) царства Хэль размяшчаецца на поўначы («Малодшая Эда»: «…а дарога ў Хэль вядзе ўніз і на поўнач»). У «Старэйшай Эдзе» Хэль згадваецца болей скупа, сустракаецца выраз «сысці да Хэль» (значыць, памерці). Палац Хэль завецца Ледзяной Імжою. Найболей вядомы міф аб тым, як Хэрмод, сын Одзіна (вярхоўнага бога), накіраваўся да Хэль — прасіць аб вызваленні памерлага Бальдра — бога вясны. І нават сам Одзін не меў улады, каб прымусіць гаспадыню смерці вярнуць памерлага да жыцця.

Трон жахлівай Хэль зваўся Одрам Хваробы, а яе падданымі рабіліся ўсе, хто памёр ад старасці ці бясслаўна загінуў у бітве. Тыя ж, хто сумленна аддаў жыццё ў баі, накіроўваліся ў нябесную Вальхалу. Лічылася, што, калі пачнецца Канец Свету (Рагнарок), мёртвае войска Хэль рушыць на неба на караблі Нагльфар, зробленым з пазногцяў нябожчыкаў, і сутыкнецца там з эйнхэр’ямі — светлымі душамі ваяроў, што загінулі ў баях і жывуць у нябеснай Вальхале.

Пазней імя Хэль стала выкарыстоўвацца хрысціянамі дзеля азначэння Пекла.

Параўнанне з іншымі міфалогіямі

правіць

У беларускай міфалогіі таксама існуе матыў моста (гл. Калінаў мост), якія вядзе ў сусвет мёртвых. Ён перакінуты праз раку Смуродзіна (ад «смурод» — значыць, трупны пах).

Літаратура

правіць
  • Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
  • Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць