Адкрыць галоўнае меню

Хэнанскі палітэхнічны універсітэт (кіт. 河南理工大学) — вышэйшая навучальная ўстанова Кітая ў горадзе Цзяоцзо правінцыі Хэнань. Месціцца на ўзбярэжжы ракі Хуанхэ, агульная плошча кампуса складае каля 2 км2. У універсітэце навучаюцца звыш 20.000 студэнтаў. Заснаваны ў 1909 годзе. Першая афіцыйная назва — Цзяоцзоўскі тэхналагічны інстытут, у 2004 годзе быў перайменаваны ў Хэнаньсі палітэхнічны універсітэт. У тым жа годзе Міністэрствам адукацыі Кітая навучальнай установе было прысуджанана ганаровае званне "выдатнай" за высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў.

СпасылкіПравіць