Хяменліна[4] (фінск.: Hämeenlinna) — горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі ў правінцыі Канта-Хямэ ў ляні Паўднёвая Фінляндыя. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам ляні і субправінцыі Хяменліна. Размешчаны ля возера Ванаявесі. Плошча муніцыпалітэта — 185,1 км², з іх 19,1 км² прыпадае на возера.