Хіетаніемі (могілкі)
Хіетаніемі (фінск.: Hietaniemen hautausmaa; шведск.: Sandudds begravningsplats) — дзяржаўныя могілкі ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі.
Хіетаніемі | |
---|---|
фін. Hietaniemen hautausmaa, шведск. Sandudds begravningsplats | |
60°10′10″ пн. ш. 24°55′04″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Хельсінкі |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1829 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уключаюць вялікія вайсковыя могілкі з секцыяй магіл салдатаў, што загінулі ў Зімовай вайне (1939—1940), Другой сусветнай вайне (1941—1944) і Лапландскай вайне (1944—1945). У цэнтры вайсковых могілак знаходзяцца магілы невядомага салдата і маршала Карла Манергейма.
У перакладзе з фінскай мовы Хіетаніемі азначае «пясчаная каса», такую назву могілкі атрымалі з прычыны таго, што яны знаходзяцца на мысе, размешчаным у цэнтральный частцы Хельсінкі.
Могілкі з’яўляюцца папулярным турыстычным месцам, асабліва сярод фінаў, якія наведваюць магілы сваякоў, што загінулі ў войнах, або магілы знакамітых фінаў, пахаваных тут.
Чатыры іншыя могілкі непасрэдна мяжуюць з Хіетаніемі, складаючы з імі адзіны комплекс: яўрэйскія могілкі, мусульманскія могілкі, «Вялікія» праваслаўныя могілкі і Мікольскія праваслаўныя могілкі.
Вядомыя пахаваныя
правіцьПрэзідэнты Фінляндыі
правіць- Рыста Хейкі Руці
- Карл Густаў Эміль Манергейм
- Юха Паасіківі
- Урха Калева Кеканен
- Лаўры Крысціян Рэландэр
- Каарла Юха Стольберг
Іншыя
правіць- Алвар Аалта, архітэктар і дызайнер
- Міка Валтары, пісьменнік
- Тапіа Віркала, дызайнер
- Акселі Гален-Калела, мастак
- Жорж Гадзінскі, кампазітар
- Ахці Кар’ялайнен, палітык, глава Банка Фінляндыі
- Хейкі Клемеці, кампазітар, хормайстар, родапачынальнік фінскай школы харальнай музыкі
- Эйна Лейна, паэт
- Вяйнё Лескінен (1917—1972), палітык, дыпламат
- Эркі Меларцін, кампазітар
- Юхан Сігфрыд Сірэн, архітэктар
- Артур Сірк (1900—1937), эстонскі ваенны і праварадыкальны палітык
- Калеві Сорса, палітык, прэм’ер-міністр
- Вяйнё Танер, палітык, прэм’ер-міністр
- Сакарыяс Топеліус (1818—1898) пісьменнік, паэт
- Альберт Эдэльфельт, мастак
- Карл Людвіг Энгель, архітэктар
- Тувэ Янсан (1914—2001), пісьменніца
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хіетаніемі (могілкі)
- Hietaniemi cemetery (фін.)
- Могілкі Хіетаніемі на Find a Grave