Хімічная прамысловасць
Хімічная прамысловасць — галіна цяжкай індустрыі, на прадпрыемствах якой выкарыстоўваюць хімічныя метады перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў, атрымліваюць розную хімічную прадукцыю (арганічныя і неарганічныя хімікаты, мінеральныя ўгнаенні і сыравіну для іх, фарбавальнікі, хімічныя валокны і інш.).
Да хімічнай прамысловасці адносяцца:
- прамысловасць бытавой хіміі ;
- лакафарбавая прамысловасць ;
- прамысловасць сінтэтычных смол і пластычных мас ;
- прамысловасць сінтэтычных фарбавальнікаў;
- прамысловасць хімічных валокнаў і інш.
Гісторыя
правіцьПрадпрыемствы хімічнай прамысловасці з'явіліся ў першай палове 18 ст. ў Вялікабрытаніі, Францыі і былі звязаны пераважна з вытворчасцю кіслот і соды. У першай палове 19 ст. ў Вялікабрытаніі пачалі вырабляць штучныя ўгнаенні. У пачатку 20 ст. наладжана вытворчасць пластмас і штучных валокнаў. Інтэнсіўнае развіццё хімічнай прамысловасці пачалося пасля Другой сусветнай вайны. Найбольш развіта ў ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі і інш.
Беларусь
правіцьНа Беларусі ў пачатку 20 ст. дзейнічалі невялікія прадпрыемствы лесахіміі, па вырабе пакосту, метылавага спірту, каніфолі, шкіпінару і фарбаў. Асноўныя прадпрыемствы створаны ў 1960-я гг. У 2000 годзе працавала 70 прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, найбуйнейшыя з іх: «Беларуськалій», Брэсцкі завод бытавой хіміі, Гомельскі хімічны завод, Гродзенскае вытворчае аб'яднанне «Азот», Лідскі лакафарбавы завод, Магілёўскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно», Наваполацкае вытворчае аб'яднанне «Палімір», Светлагорскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно», сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Олі-Бела» і інш. Прадпрыемствы хімічнай прамысловасці ёсць у Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве, Кобрыне і інш.
У 1995 годзе выраблена мінеральных угнаенняў 3345 тыс. т, сернай кіслаты 437 тыс. т., сінтэтычных мыйных сродкаў 4,8 тыс. т, у 2001 адпаведна 4379 тыс. т, 534 тыс. т, 8,3 тыс. т.
Літаратура
правіць- Хімічная прамысловасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).