Хіміятэрапія — раздзел фармакатэрапіі; лячэнне інфекцыйнага, паразытарнага або злаякаснага захворвання з дапамогай ядаў або таксінаў, якія пагібельна ўздзейнічаюць на інфекцыйны агент — узбуджальнік захворвання, на паразітаў або на клеткі злаякасных пухлін пры параўнальна меншым адмоўным уздзеянні на арганізм гаспадара. Яд або таксін пры гэтым завецца хіміяпрэпаратам, або хіміятэрапеўтычным агентам. Заснавальнікам лячэння з'яўляецца Паўль Эрліх.

Жанчына праходзіць хіміятэрапію дацэтакселам супраць рака грудзей. Рукі і ногі астуджаюцца для памяншэння негатыўнага ўздзеяння на пазногці.

У адрозненне ад фармакатэрапіі, у якой маецца ўсяго два ўдзельнікі — фармакалагічны агент (лекі) і арганізм, які падвяргаецца яго ўздзеянню, падчас хіміятэрапіі маецца тры ўдзельнікі — хіміятэрапеўтычны агент, арганізм гаспадара і падлеглы забіццю паразіт, інфекцыйны агент або клон злаякасных пухлінавых клетак.

Адрозніваюцца і мэты: мэтай фармакатэрапіі з'яўляецца карэкцыя тых або іншых парушэнняў жыццядзейнасці арганізма, узнаўленне або паляпшэнне функцый паражаных захворваннем органаў і сістэм. Мэтай жа хіміятэрапіі з'яўляецца знішчэнне, забойства або, прынамсі, тармажэнне размнажэння паразітаў, інфекцыйных агентаў або злаякасных клетак, па магчымасці з меншым пашкоджвальным дзеяннем на арганізм гаспадара. Нармалізацыя жыццядзейнасці і паляпшэнне функцый паражаных органаў і сістэм пры гэтым дасягаюцца другасна, як следства знішчэння або паслаблення чынніку, які выклікаў захворванне — інфекцыі, пухліны або паразітарнай інвазіі.

У адпаведнасці з тым, на знішчэньне чаго накіраваная хіміятэрапія, вылучаюць:

  • антыбактэрыяльную хіміятэрапію, або антыбіётыкатэрапію;
  • супрацьгрыбковую хіміятэрапію;
  • супрацьпухлінавую хіміятэрапію;
  • супрацьвірусную хіміятэрапію;
  • супрацьпаразітарную хіміятэрапію, у прыватнасці антыгельмінтную, супрацьмалярыйную і інш.

Літаратура правіць