Хірага Гэнай
Хірага Гэнай (яп. 平賀 源内, 1728 год — 24 студзеня 1780 года) — японскі вынаходнік, фармацэўт, пісьменнік. Сапраўднае імя — Хірага Кунітома.
Хірага Гэнай | |
---|---|
яп.: 平賀源内 | |
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменнік, урач, батанік, вынаходнік, эсэіст, фармацэўт |
Дата нараджэння | 1728[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 студзеня 1780 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
![]() |
Паходзіў з правінцыі Санукі. Вывучаў фармацэўтыку, галандскія навукі, эканоміку, японскія навукі. Спрыяў тавараабмену паміж рэгіёнамі, арганізуючы выстаўкі прадукцыі з розных японскіх княстваў. Вынайшаў спосаб вырабу тканіны з азбесту, самастойна змайстраваў першы японскі тэрмометр і на аснове галандскіх распрацовак стварыў элекітэр(англ.) бел., генератар статычнай электрычнасці.
Зарабляў напісаннем сатырычных раманаў і драм для тэатра лялек, якія карысталіся вялікім поспехам у Эда. Сярод найбольш вядомых яго твораў — «Паданне пра элегантнага Сідакена» (яп. 風流志道軒伝), «Перакаці-поле» (яп. 根無草), «Свяшчэнная пераправа Ягуці» (яп. 神霊矢口渡). У бытавой сварцы забіў чалавека, пасля чаго быў заключаны ў турму. Памёр у наступным годзе ў камеры.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139035672 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Hiraga Gennai // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Gen'nai Hiraga // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
СпасылкіПравіць
- Музей Хираги Гэнная (яп.) (яп.)