Хіславіцкі раён
Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хіславічы.
Хіславіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | Муніцыпальны раён | ||||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||||
Уключае | 12 муніцыпальных утварэнняў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | пгт Хіславічы | ||||
Дата ўтварэння | 1928 | ||||
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння | Цярэшчанкаў Міхаіл Міхайлавіч | ||||
Старшыня раённага Савета дэпутатаў | Зайцаў Уладзімір Паўлавіч | ||||
Насельніцтва (2010) | 9 913[1] чалавек | ||||
Шчыльнасць | 9,68 чал./км² | ||||
Плошча |
1 161,04 км² (23-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 і MSD | ||||
Тэлефонны код | 48140 | ||||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча — 1161,04 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Рэспублікай Беларусь.
Раён размяшчаецца на Сожаўска-Асцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.
Глебы ў раёне дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя
правіцьУпершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчынскага раёна, адноўлены ў існым выглядзе ў 1965 годзе.
Дэмаграфія
правіцьКолькасць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6 747 чал. (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ раёне маецца 1 гарадское і 11 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
- Хіславіцкае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Ёзэфаўскае сельскае паселішча
- Кажуховіцкае сельскае паселішча
- Калеснікаўскае сельскае паселішча
- Карзоўскае сельскае паселішча
- Мікшынскае сельскае паселішча
- Пячорскае сельскае паселішча
- Соінскае сельскае паселішча
- Уладзімірскае сельскае паселішча
- Упінскае сельскае паселішча
- Чарэпаўскае сельскае паселішча
Транспарт
правіцьАўтадарога абласнога значэння Хіцоўка — Хіславічы — Мсціслаў.
Вядомыя асобы
правіць- Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Вілейскай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года