Харыс Абдрахманавіч Хасьянаў

(Пасля перасылкі з Х. Хасьянаў)

Харыс Абдрахманавіч Хасьянаў (нар. 10 лістапада 1936, в. Медзяна[ru], Горкаўская вобласць, РСФСР) — расійскі і беларускі архітэктар.

Харыс Абдрахманавіч Хасьянаў
Дата нараджэння 10 лістапада 1936(1936-11-10) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1966 годзе факультэт горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі В. В. Бабураў, А. У. Бунін[ru], М. І. Бруноў, У. М. Белавусаў[ru], Кастрыкін). У 19621963 гадах пад кіраўніцтвам выкладчыка скульптара Б. А. Бабічава выконваў скульптурныя партрэты, у т.л. географа і падарожніка па Цэнтральнай Азіі П. К. Казлоў[ru] і яго сакратара Б. Аўчыннікава (геаграфічны музей г. Масква)[1].

У 1966—1969 гадах працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Куйбышаўграмадзянпраект» у Куйбышаве. 1969—1973 гадах кіраўніком групы, пасля галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Татарграмадзянпраект» у Казані. Член Саюза архітэктараў з 1969 года[1].

У 19731976 гадах галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва» у Мінску; у 1976-80 гадах начальнікам упраўлення планіроўкі і забудовы горада Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкама; у 1980—1983 гадах галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Мінскпраект»; у 1983—1987 гадах галоўным архітэктарам інстытута «Калінінграмадзянпраект» у Калініне; у 1987—1997 гадах начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» у Мінску[1].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: праекты рэканструкцыі Цэнтральнага раёна ў Чапаеўску[2], забудова квартала № 147 у г. Куйбышаве (пабудаваны ў 1968; сааўтар А. Ластаўкін); генплан г. Безянчук (40 тыс. жыхароў) у Куйбышаўскай вобласці (1969); планіроўка і забудова мікрараёнаў № 37 і 39 у Ленінскім раёне г. Казані (19711972); генплан (40 тыс. жыхароў) і ПДП Паўночнага жылога раёна г. Новы Зай Татарскай Аўтаномнай ССР (1972)[1], Цэнтральнага раёна г. Нурлаты[2]; карэктоўка генплана г. Пінска з развіццём яго на процілеглым беразе р. Піны (1974; сааўтары Г. Булдаў, Л. Каўчынскі); планіроўку і забудова мікрараёна «Поўнач-1» у г. Пінску (1976; сааўтар Т. Рачкевіч, Л. Каўчынскі; тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне генеральнага плана г. Мінска (1980; у складзе аўтарскага калектыва); ПДП цэнтра г. Мінска (1981—1983; сааўтары Г. Белікаў (галоўны архітэктар праектаў), Ю. Грыгор’еў, Я. Ліневіч, Н. Гардзіенка, Я. Дзятлаў, Ю. Пурэцкі, У. Часноў, І. Кароль, Л. Есьман); карэктоўка генплана г. Удомля пры атамнай станцыі ў Калінінскай вобласці (1984; сааўтары Б. Крылоў, Л. Лахціёнава, Бязмацерных)[1], ПДП Цэнтральнага раёна Мінска (1986)[2]; праектаў планіроўкі і забудовы пасёлкаў для эвакуіраваных з зоны забруджвання Чарнобыльскай АЭС — н.п. Кароўчына, Белая і інш[1].

Узнагароды правіць

На Рэспубліканскім конкурсе за распрацоўку жылога раёна г. Брэста атрымаў ў складзе аўтарскага калектыва (А. Акенцьеў, Л. Гітлін, А. Горб, Д. Паташнікаў, X. Хасьянаў, І. Барысік) трэцюю прэмію (1976)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Хасьянов Харис Абдрахманович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Хасьянов Харис Абдрахманович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Хасьянов Харис Абдрахманович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Хасьянов Харис Абдрахманович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)