Цеплаэлектрацэнтраль

(Пасля перасылкі з ЦЭЦ)

Цеплаэлектрацэнтраль, ЦЭЦ — прадпрыемства, якое вырабляе электрычную і цеплавую энергіі.

Цеплавыя электрастанцыі, як і ўсе цеплавыя рухавікі, падчас працы выкідваюць у навакольнае асяродзе цеплату (гл. другі закон тэрмадынамікі). На ЦЭЦ гэтую цеплату перадаюць спажыўцам, пры гэтым эканоміцца паліва, якое пры адсутнасці ЦЭЦ было б спалена ў кацельнай. Цеплата ад ЦЭЦ да спажыўцоў звычайна падаецца ў выглядзе пары або гарачай вады.

Выдзяляюць прамысловая — для цеплазабеспячэння прамысловых прадпраемстваў — і ацяпляльныя — для ацяплення і забяспячэння гарачай вадой жылых і грамадзкіх памяшканняў — ЦЭЦ. Існуюць таксама прамыслова-ацяпляльныя ЦЭЦ.

ЦЭЦ могуць быць на арганічным або ядзерным паліве. Апошнія называюцца атамнымі цеплаэлектрацэнтралямі (АЦЭЦ) і шырокага ўжытку не атрымалі, у першую чаргу з-за неабходнасці знаходжання ядзернага рэактара ў раёне вялікага цепласпажывання, а значыць — у месцы пражывання вялікай колькасці людзей. На ЦЭЦ могуць выкарыстоўвацца розныя тыпы рухавіка для прывада электрагенератара: паравая, газавая турбіны, рухавік унутранна згарання.

Патрэбнасць у цяпле ад ЦЭЦ на працягу года звычайна нераўнамерна, таму, дзеля зніжэння выдаткаў на абсталяванне, максімум цепласпажывання пакрываюць не за кошт камбініраванага спосабу, а з дапамогай спецыяльных танных пікавых крыніцаў цеплаты: воданагравальных, паравых катлоў. Адносіна колькасці цеплаты, якая выпрацоўваецца на ЦЭЦ камбінаваным спосабам, да ўсяго цяпла, якое выпрацоўвае ЦЭЦ, называецца каэфіцыентам цеплафікацыі.

Адлегласць, на якую рацыянальна транспартаваць цеплавую энергію ад ЦЭЦ, абмяжоўваецца некалькімі кіламетрамі — пры перадачы цяпла парам, і да 20 — 30 км — для вадзяных цеплавых сетак. Таму магутнасць ЦЭЦ абмежавана.

ЦЭЦ невялікай магутнасці (да некалькі мегават) называюць міні-ЦЭЦ.