Цаата́н (саманазва духаа; манг.: цаатан, літаральна "аленегадоўцы") — цюркскі народ на поўначы Манголіі. Агульная колькасць (2010 г.) - 282 чал.[1]

Цаатан
(духаа)
Агульная колькасць 282
Рэгіёны пражывання  Манголія 
Мова цаатан
Рэлігія шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы тувінцы, саёты, югуры

Па паходжанню цаатан блізкія да саётаў і таджынцаў. У навуковай літаратуры часам называюцца субэтнічнай групай тувінцаў. У Манголіі разглядаюцца як нашчадкі старажытных уйгураў. Цюркская мова цаатан вельмі блізкая да мовы саётаў. У нашы дні большасць размаўляе на мангольскай мове.

Традыцыйныя заняткі — качавая жывёлагадоўля (пераважна трымаюць аленяў) і паляванне, у тым ліку з дапамогай драпежных птушак. Жывёлагадоўляй займаюцца пераважна жанчыны, паляванем — мужчыны. У апошнія гады развіваецца абслугоўванне турыстаў. Традыцыйнае жытло — скураны чум урц.

Традыцыйная рэлігіяшаманізм, заснаваны на тэнгрыянстве. Таксама распаўсюджаны будызм.

Зноскі

Спасылкі правіць