Цагельня (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Цаге́льня[1] (трансліт.: Cahieĺnia, руск.: Цагельня) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Цагельня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222431
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827136
Цагельня на карце Беларусі ±
Цагельня (Вілейскі раён) (Беларусь)
Цагельня (Вілейскі раён)
Цагельня (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Цагельня (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, за 79 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1832 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Ігнація Багдановіча. У 1897 годзе два засценкі ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Засценак у Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Суднікоўскім сельсавеце, дзейнічала цагельня. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года да 5 ліпеня 1957 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 6 верасня 1957 года ў Ільянскім сельсавеце; з 20 ліпеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 2 двары, 17 жыхароў.
  • 1921 год — 28 жыхароў, 6 двароў[4].
  • 1931 год — 33 жыхары, 5 двароў[5].
  • 1960 год — 64 жыхары.
  • 1988 год — 21 жыхар, 10 двароў.
  • 2008 год — 9 жыхароў, 8 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура правіць

Спасылкі правіць