Царква Іверскай іконы Маці Божай (Гомель)
Царква Іверскай іконы Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Быхаўская, 10[1][2].
Праваслаўны храм | |
Царква Іверскай іконы Маці Божай | |
---|---|
![]() | |
52°24′44″ пн. ш. 30°58′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктар | Валянцін Андрэевіч Ліхапол |
Першае згадванне | 1997 |
Будаўніцтва | 1997—2002 гады |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіць12 красавіка 1996 года была ўтворана парафія, пробашчам быў прызначаны протаіерэй Георгій Тур. Па багаслаўленні архіепіскапа Арыстарха 21 лістапада 1997 года пачалося будаўніцтва мураванага храма па праекце Валянціна Ліхапола. У 2002 годзе храм быў асвячоны Філарэтам.
Быў пабудаваны прыходскі будынак. У 2012 годзе завершана будаўніцтва званіцы. Пры храме працуе нядзельная школа[3].