Царква Аляксандра Неўскага (Тамперэ)
Царква Святога Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая (фінск.: Pyhän Aleksanteri Nevalaisen ja Pyhän Nikolaoksen kirkko) — праваслаўны храм у цэнтры горада Тамперэ (Фінляндыя). Належыць Оўлускай мітраполіі Фінляндскай праваслаўнай царквы Канстанцінопальскага Патрыярхата.
Славутасць | |
Царква Аляксандра Неўскага | |
---|---|
фінск.: Pyhän Aleksanteri Nevskin ja Pyhän Nikolaoksen kirkko[1] | |
![]() | |
61°29′43″ пн. ш. 23°46′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўная Царква і праваслаўе |
Епархія | Хельсінкская епархія |
Архітэктурны стыль | неавізантыйскі стыль[d] і псеўдарускі стыль |
Дата заснавання | 1896 |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Гісторыя
правіцьЦарква пабудавана ў перыяд з 1896 па 1899 год па праекце інжынера Т. У. Языкава ў стылі рускіх храмаў XVII стагоддзя. Участак зямлі быў ахвяраваны гарадскімі ўладамі, мясцовыя прамысловыя прадпрыемствы ахвяравалі будаўнічыя матэрыялы, а грошы на будаўніцтва былі атрыманы ад расійскага ўрада і ад Свяцейшага Сінода.
Цэнтральны прастол быў асвечаны ў гонар святога Аляксандра Неўскага, а ў цокальнай частцы знаходзіцца царква ў гонар Мікалая Мірлікійскага.
Царква сямікупальная (цэнтральны купал вышынёй 17 метраў). Над галоўным уваходам знаходзіцца званіца з 9 званамі, адзін з якіх з’яўляецца другім па велічыні ў Фінляндыі (вага звана 4973 кг).
Царква сур’ёзна пацярпела падчас баёў у 1918 г. і пазней была капітальна рэстаўравана.
Крыніцы
правіць- ↑ NLS Geographic Names Register — National Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
- ↑ а б https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=200964
- ↑ а б Built Heritage Register