Царква Георгія Пераможцы (Котра)
Царква́ Гео́ргія Перамо́жцы — праваслаўная царква, якая знаходзілася ля вёскі Котра Гродзенскага дабрачыння Гродзенскай епархіі (цяпер у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці). Не захавалася.
Праваслаўны храм | |
Царква Георгія Пераможцы | |
---|---|
53°36′03,24″ пн. ш. 24°12′45,51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Котра |
Канфесія | Праваслаўе |
Тып будынка | царква |
Першае згадванне | 1560[1] |
Рэліквіі і святыні | абраз святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы |
Стан | зруйнаваная |
Гісторыя
правіцьСтаяла на беразе ракі Котра на вясковых могілках, за 1,5 вярсты ад вёскі і за 27 вёрст ад Гродна. Пабудаваная з дрэва, заснавальнік невядомы. Паводле надпісу на абразе святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы, якую прыхаджане шанавалі як цудатворную, ён падараваны царкве ў 1560 годзе Іванам Верашчынскім.
У 1865 годзе царква адбудаваная з дапамогай княгіні Надзеі Трубяцкой, пляменніцы князя Канстанціна Святаполка-Чацвярцінскага, скідальскага вотчынніка. У прыходзе 1845 чалавек з вёсак Котра, Бірулічы, Брошкаўцы, Гушчыцы, Кашубінцы, Лашавічы, Мазінаў і Некрашы. Тры царкоўныя школы (Бірулічы, Брошкаўцы, Мазінаў).
Зноскі
- ↑ Котра — прыход Георгія Пераможцы . 1899 — Гродзенская епархія — Гродзенскае дабрачынне. Radzima.net (17 лютага).
Спасылкі
правіць- Radzima.net (руск.)
- Царква Георгія Пераможцы (Котра) на сайце Radzima.org