Адкрыць галоўнае меню

Царква Дзмітрыя Растоўскага (Выдранка)

Праваслаўны храм
Царква Дзмітрыя Растоўскага
Выдранка. Царква Дзмітрыя Растоўскага (01).jpg
53°08′36,26″ пн. ш. 31°18′02,8″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Выдранка
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства, мадэрн
Дата пабудовы 1905 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000477шыфр 513Г000477
Стан дзейнічае

Царква Дзмітрыя Растоўскага (Магілёўская вобласць)
Царква Дзмітрыя Растоўскага
Царква Дзмітрыя Растоўскага

Царква Дзмітрыя Растоўскага — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў пачатку XX стагоддзя ў в. Выдранка Краснапольскага раёна з матывамі мадэрну.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

АрхітэктураПравіць

Храм падоўжна-восевай чатырохчасткавай кампазіцыі: званіца, бабінец, крыжападобны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда з квадратнай бакавой рызніцай. У сілуэце будынку дамінуюць гранёныя шатровыя пакрыцці з цыбулепадобнымі галоўкамі васьміграннага барабана асноўнага аб'ёму і двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, надбудаванай над прамавугольным прытворам. Стракатасць агульнай кампазіцыі ўзбагачаюць рознавялікія дзвюхгранныя шчыты зрубаў з разнымі падзорамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з разнымі падаконнікамі і прафіляванымі сандрыкамі з замковым каменем (імітацыя элементаў мураванай архітэктуры). Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаныя бочкападобнымі пакрыццямі на фігурных разных слупах, умацаваныя бэлечнымі перавязкамі, дэкарыраваныя авальнымі медальёнамі з абразамі.

Інтэр'ерПравіць

У інтэр'еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая шатровым скляпеннем на ветразях, пакрытых выявамі евангелістаў, і асветленая верхнімі вокнамі барабану. Бакавыя прытворы, бабінец і апсіда адкрываюцца шырокімі прасветамі. Дзве галерэі хораў арыгінальна ўбудаваныя ў бакавых прыдзелах, асветленыя парамі арачных акон у шчытах. Апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам. Сцены пакрыты арнаментальна-арабескавай размалёўкай.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць