Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Круглае)

Царква́ Нараджэ́ння Бо́жай Ма́ці — колішняя царква ў маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін (цяпер на ўскраіне вёскі Круглае каля могілак), адзіны помнік стылю ампір на Пружаншчыне. Амаль цалкам зруйнавана за савецкім часам.

Царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°35′12″ пн. ш. 24°33′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Круглае
Канфесія грэка-каталіцтва
праваслаўе
Архітэктурны стыль ампір
Заснавальнік Ян Крашэўскі
Дата заснавання 1834
Прыдзелы званіца
Стан рэшткі

ГісторыяПравіць

Грэка-каталіцкую царкву пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[1] ва ўласным маёнтку Стары Куплін збудаваў у 1834 годзе Ян Крашэўскі. Са скасаваннем уніі ў 1839 годзе царква пераасвечана ў праваслаўную ў гонар Успення Багародзіцы. Галоўная захавальніца фондаў пружанскага музея-палацыка Наталля Пракаповіч, аднак, сцвярджае, што перадача царквы праваслаўным адбылася пасля здушэння паўстання 1863 года[2]. Такім чынам, у 1839 — 1863 царква магла дзейнічаць як каталіцкая.

Падчас Другой сусветнай вайны царква пашкоджаная, за савецкім часам зачынена і амаль цалкам зруйнаваная.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры стылю ампір. Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне. За атыкам узвышаецца гранёны цыбулепадобны купал на чацверыковым барабане. Сцены апяразаны вузкім карнізам на драўляных дэнтыкулах. Галоўны фасад быў аформлены каланадай (захаваліся вуглавыя трохчвэртныя калоны). Над прамавугольным уваходным праёмам — «ляжачы» прамавугольны аконны праём, які асвятляе хоры. Бакавыя фасады ў верхняй частцы рытмічна расчлянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем у тонкапрафіляваных ліштвах.

Побач з царквой была збудавана двух'ярусная званіца (засталіся рэшткі).

Вакол пасаджаныя ліпы і конскія каштаны.

Зноскі

  1. Ксёндз магістр ліцэнцыят Ігар Лашук SDB. Развіццё культу Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Беларусі. Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі. Праверана 8 чэрвеня 2012.
  2. Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны. Рэха Берасцейшчыны. Праверана 8 чэрвеня 2012.

ЛітаратураПравіць

  • Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць