Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Паланка)

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (рум.: Biserica de lemn „Acoperemântul Maicii Domnului”) — праваслаўны храм у с. Паланка  (руск.) Кэлэрашскага раёна Малдовы. Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры, рэгістрацыйны нумар 197[1].

Славутасць
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
рум.: Biserica de lemn „Acoperemântul Maicii Domnului”
47°19′47,20″ пн. ш. 28°12′28,12″ у. д.HGЯO
Краіна  Малдова
Сяло Паланка  (руск.)
Канфесія Праваслаўная царква Малдовы
Дата пабудовы 1847 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Царква Покрывы Багародзіцы была пабудавана з ўкраінскай лістоўніцы ў канцы XVIII стагоддзя. У 1825 годзе яна была перанесена на могілкі сяла Паланка на мураваны падмурак[2]. Паводле іншых звестак, Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1847 годзе[1].

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы паклала пачатак купальным драўляным храмам у Малдове. У яе абліччы прыкметны рысы барока[3].

Царква функцыянавала да 1944 года, пакуль не была зачынена. Занядбаны храм разбураўся, пакуль не быў адноўлены ў 2007 годзе і перанесены ў непасрэдную блізкасць да могілак, побач з вясковым пансіёнам і музеем рамёстваў «Каса Пэрынцяскэ» (Бацькоўскі дом)[2].

Зноскі

Спасылкі правіць