Свята-Пакроўская царква (Буховічы)

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Буховічах Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°16′22,62″ пн. ш. 24°26′39,79″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Буховічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Кобрынскае
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1674 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000413шыфр 112Г000413
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1674 годзе з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Пухальскіх. У 1832 годзе касцёл перададзены праваслаўным. Перабудоўваўся ў 1862 і 1870 гадах падрадчыкам Сідароўскім па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі Мсціславам Барташэўскім і Канстанцінам Увядзенскім.

24 чэрвеня 1881 года царква асвечана пасля чарговага капітальнага рамонту.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры барока. У 1889 годзе да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсідай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане асноўны аб’ём і апсіда з рызніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход фланкіруюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі.

Інтэр’ер правіць

Унутраная прастора перакрыта бэлечнай столлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 годзе архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб’ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка XVIII стагоддзя «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць