Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Доры)
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Доры Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Славутасць | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
54°04′26″ пн. ш. 26°46′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Доры |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Першае згадванне | 1995 |
Будаўніцтва | 1995—1997 гады |
Сайт | dory.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1995 годзе патрыярх рускай праваслаўнай царквы Алексій заклаў першы камень новай царквы на адлегласці 200 метраў ад старой, спаленай у вайну. У лістападзе 1997 года тут адбылося першае набажэнства[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы.
Вырашана кубападобным аб’ёмам пад 4-схільным дахам завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. З усходняга боку далучана апсіда — ніжэйшы прамавугольны аб’ём з 2-гранным выступам, пад вальмавым дахам[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007).
Спасылкі
правіць- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Доры) на сайце Глобус Беларусі (руск.)