Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Руднікі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Руднікі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
52°40′02″ пн. ш. 24°31′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Руднікі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма 1724 г.[1]

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай, пяцігранная апсіда. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны тонкапрафіляванымі карнізнымі паясамі, крапаваны пілястрамі. Тры арачныя ўваходныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталамі.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 23, воп. 1, спр. 21; ф. 97, воп. 1, спр 55, арк. 4А; ф. 849, воп. 1, спр. 22.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць