Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Краснае)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
54°14′56″ пн. ш. 27°04′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1889 г. з цэглы і бутавага каменю.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца трох'ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацверыку) завершана купальным пакрыццём, сяродкрыжжа — васьмігранным светлавым купальным барабанам, грані якога прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі, паўкалонкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкамі вырашаны васьмярык званіцы. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі злементамі дэкору (вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.).

Інтэр'ер правіць

 
Пакроўская царква ў траўне 2018

У інтэр'еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць