Царква Праабражэння Гасподняга (Порплішча)

Царква Праабражэння Гасподняга — помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўны храм
Царква Праабражэння Гасподняга
Царква ў 2008 годдзе
Царква ў 2008 годдзе
54°57′47,98″ пн. ш. 27°39′07,9″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Порплішча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Докшыцкая 
Архітэктурны стыль народнае дойлідства, класіцызм
Будаўніцтва 16271794 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000447шыфр 212Г000447
Стан Дзейнічае

ГісторыяПравіць

Царква пабудавана ў 1627 г. у в. Порплішча Докшыцкага раёна, фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія[1]. Перабудавана ў 1794 г. мясцовым святаром Ждановічам і прыхажанамі, з элементамі класіцызму. У 1883 годзе прыбудавана званіца.

У 1988 г. праводзіўся капітальны рамонт пабудовы.

Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

АрхітэктураПравіць

Крыжова-купальны храм з планам у выглядзе лацінскага крыжа. Усе зрубы роўнай вышыні і накрытыя ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах[1]. На сяродкрыжжы масіўны васьмігранны светлавы барабан, завершаны гранёным купалам з галоўкай. Абапал пяціграннага алтарнага зрубу невялікія прамавугольныя ў плане рызніцы.

У 1883 г. да галоўнага фасада прыбудаваныя трох'ярусная вежа-званіца з бабінцам у ніжнім ярусе, накрытая невысокім чатырохсхільным шатром.

Сцены гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя.

Інтэр'ерПравіць

 
Інтэр'ер царквы

Унутры барабан купалу апіраецца на папружныя аркі з парусамі. Ад старой царквы ацалелі фрагменты разьбянога іканастаса XVII стагоддзя[1]. Хоры размешчаныя ў асноўным аб'ёме. У інтэр'еры захаваліся фрагменты разнога драўлянага алтара XVII ст., якія выкарыстаны пры афармленні ўцалелых дагэтуль іканастаса і ківотаў. Разьба іканастаса выкананая ў тэхніцы нізкага рэльефу: варыяцыі раслінных парасткаў з букетамі кветак і пладоў, галовак анёлаў, жаночых фігур. У іканастасе ёсць каштоўныя абразы XVIII-XIX стагодздяў[1]. Разьбой пакрыты таксама плоскасці філёнгаў, калоны і абрамленні ківотаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць