Царква Раства Багародзіцы (Масаляны)

Царква Раства Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Масалянах Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Раства Багародзіцы
53°21′01,42″ пн. ш. 24°01′58,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Масаляны
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Бераставіцкае
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1796 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000687шыфр 413Г000687
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1900 годзе.
 
Выгляд з боку апсіды.

Пабудавана ў 1796 годзе па фундацыі Марыяны Біспінг з каменю і цэглы як касцёл. У 1865—1867 гадах перароблена пад царкву. Побач з храмам у 2-й палове XIX стагоддзя пастаўлена бутавая капліца — 4-гранны кубападобны аб’ём пад шатровым дахам.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму. Мураваны аднанефны аднавежавы прамавугольны ў плане храм накрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны фасад з прамавугольнымі вокнамі падзелены развітым антаблементам на два ярусы. Ніжні ярус аздоблены ордарнымі элементамі, яго сярэдняя частка-выступ завершаная трохвугольным франтонам. Верхні ярус — квадратная ў плане вежа, накрытая высокім васьмігранным шатром з люкарнамі (у другой палове XIX ст. перабудаванае завяршэнне вежы, зробленыя дэкаратыўныя галоўкі дахаў), з рудыментамі валют па баках. Сцены вежы маюць вялікія прамавугольныя вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. Бакавыя фасады з лучковымі вокнамі пазбаўленыя аздобы.

Інтэр’ер правіць

У перакрытую плоскай столлю прастору малітоўнай залы 3 магутнымі аркамі адкрываюцца ўчыненыя над вузкім прытворам хоры. Сцены расчлянёны пілястрамі са спрошчанымі капітэлямі. За перагародкай у апсідзе створана тарцовая рызніца. Апсіда вылучана драўляным 3-ярусным пазалочаным іканастасам канца 19 ст. Яго 2-ярусная кампазіцыя расчлянёна паўкалонкамі карынфскага ордэра і прафіляваным карнізам, упрыгожана разным арнаментальным спляценнем акантаванага лісця. У левым клірасе знаходзіцца ківот, упрыгожаны арабескавай арнаментальнай разьбой па дрэве. Абраз «Іаан Багаслоў» (1882, мастак М. І. Пліс). У алтары два латунныя падсвечнікі з гравіроўкай (вышыня 2,2 м). У 1891 г. прыхаджане на добраахвотныя ахвяраванні набылі для царквы панікадзіла.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць