Царква Раства Багародзіцы (Грэск)
Царква Раства Багародзіцы — царква ў Грэску Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Бажніца | |
Царква Раства Багародзіцы | |
---|---|
53°10′08″ пн. ш. 27°29′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Грэск |
Дата заснавання | 1590 |
Асноўныя даты | |
1800 — далучэнне парафіі бальшавікамі |
|
Стан | Дзейнічае |
Гісторыя
правіцьГрэская Царква Раства Багародзіцы — царква ўпершыню згадваецца ў 1590 годзе. Пасля Берасцейскай уніі стала грэка-каталіцкаю царквою.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе і далучэння Случчыны да Расійскай імперыі царква і яе парафія былі пераведзены ў праваслаўе. Гэтак у 1795 годзе былі далучаны да праваслаўе прыпісныя цэрквы ў вёсках Ануфровічах і Куліках, а ў 1800 годзе да праваслаўя далучылі самую Царкву Раства Багародзіцы [1].
У 1848 годзе ў выніку пажару царква згарэла, пасля чаго быў пабудаваны новы будынак яе.
У 1933 бальшавікі зруйнавалі царкву [2]. Святар Уладзімір Ляляўскі, які працаваў у храме з 1917 года — арыштаваны і прысуджаны [3].
Сучаснасць
правіцьУ 1998 годзе ў будынку колішняга кінатэатра адчыненая парафія Царквы Раства Багародзіцы [4].
Цікавыя факты
правіцьУ Царкве Раства Багародзіцы ад 2002 года міраструменяць цудадзейны абраз Казанскай Маці Божае [5] і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак» [6].
Зноскі
- ↑ Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павета Мінскай губерні. Сайт Згуртавання Беларускае Шляхты.
- ↑ Чудотворная икона в Греске. Архівавана 4 снежня 2010. Штандар Юнацтва. 6 студзеня 2010 года. (руск.)
- ↑ Ляляўскі (Лелявский) Уладзімір.(недаступная спасылка) / Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
- ↑ Сімвал апошняе надзеі Архівавана 27 кастрычніка 2011. Інфа-Кур'ер, 22 лістапада 2007 года. (руск.)
- ↑ Микашевичи-Туров-Греск. Архівавана 5 сакавіка 2016. Свято-Елисаветинский монастырь в Минске. (руск.)
- ↑ Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая. Православный дайджест новостей. (руск.)
Літаратура
правіць- Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Грэск // Наш край. 1929. № 1 (40). С. 38 — 42.